Дэпазіт
Дэпазі́т (ад лац.: depositum — рэч, што аддалі на захаванне) — перадача сродкаў кліента ў часовае карыстанне банку.
Дэпазіты бываюць: да запатрабавання, тэрміновыя, умоўныя.
Дэпазіты да запатрабавання — сродкі кліента, якія могуць быць запатрабаваныя ў кожны момант, без папярэджання загадзя.
Тэрміновыя дэпазіты — дэпазіты, што прыцягваюцца банкам на пэўны тэрмін.