Дэсманд Туту
Дэсманд Туту (Desmond Mpilo Tutu; нар. 7 кастрычніка 1931, Клерксдорп, правінцыя Трансвааль, ПАР) — англіканскі архіепіскап Кейптаунскі (першы чарнаскуры епіскап у ПАР), актыўны барацьбіт з апартэідам. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1984 года, лаўрэат Сіднейскай прэміі міру (1999).
Дэсманд Туту | |
---|---|
![]() | |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Нараджэнне |
7 кастрычніка 1931[1][2][…] (89 гадоў) |
Жонка | Nomalizo Leah Tutu[d] |
Дзеці | Mpho Andrea Tutu[d] |
Аўтограф |
![]() |
Узнагароды | |
![]() |
Скончыў Іаганесбургскі ўніверсітэт (1954), Тэалагічны каледж св. Пятра (1960), Лонданскі каралеўскі каледж (1966). Магістр тэалогіі.
У 1954-57 настаўнічаў. 3 1961 святар. 3 1975 настаяцель Іаганесбургскага сабора, з 1976 біскуп Лесота, з 1978 генеральны сакратар Паўднёваафрыканскага савета цэркваў. Асуджаў палітыку апартэіду ўладаў ПАР, стаяў за выключна мірныя сродкі барацьбы; маральна і матэрыяльна падтрымліваў ахвяр палітычных рэпрэсій і іх сем’і.
Зноскі
- ↑ Desmond Tutu // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 Dictionary on African Biography, افریقی سوانحی لغت / E. K. Akyeampong, Henry Louis Gates, Jr. — NYC: OUP, 2012. — ISBN 978-0-19-538207-5
- ↑ Desmond Tutu // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.