Дэтройт
Дэтро́йт (англ.: Detroit ад фр.: Ville d’étroit «горад праліва») — горад у ЗША, графства Вэйн, на паўднёвым усходзе штата Мічыган, на рацэ Дэтройт. Насельніцтва: 887 тыс. (2005), метраполіс: 4469 тыс. (2005). Паселішча з 1701, горад з 1815.
Горад
Дэтройт
Detroit
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Найбольшы горад у штаце Мічыган.
ГісторыяПравіць
Еўрапейскае засяленне пачалося з заснавання французскіх форту і паселішча Антуанам дэ ла Мотам Кадзілакам пад назвай Форт-д’Этройт («форт праліва») (1701). У брытанскім уладанні (1760). У амерыканскім уладанні (1796). Першая сталіца тэрыторыі, потым штата (1805—1847). Пажар (1805) знішчыў амаль увесь горад. Узяты брытанскім войскам (1812), амерыканскім войскам (1813). З развіццём воднага і наземнага транспарту горад хутка вырас у 1830-я. Дзейнасць Генры Форда і іншых зрабіла горад, у свой час, «аўтамабільнай сталіцай свету» (адсюль прыдомкі, напр., Motor Town і Motown). Горад быў вядучым цэнтрам ваеннай вытворчасці ў час 1-й і 2-й сусветных войнаў.
ГаспадаркаПравіць
Прамысловасць: аўтамабільная і запасных частак, біятэхналогіі, інфарматыка, нанатэхналогіі і інш.
ТранспартПравіць
Порт і значны вузел чыгуначных ліній і суднаходства па Вялікіх Азёрах. Тунель і грузавы паром Дэтройт-Віндзар (Антарыё, Канада), міжнародны мост Амбасадар, Мічыганскі цэнтральны чыгуначны тунель.
АдукацыяПравіць
Універсітэт штата імя Вэйна, Каледж Мэрыгроўв, Універсітэт Дэтройт-Мерсі і інш.
Гарады-пабрацімыПравіць
Вядомыя асобыПравіць
- Арт Клокей
- Генры Форд II
- Крыстафер Клайберн (нар. 1996) — амерыканскі баскетбаліст.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дэтройт
- Афіцыйны сайт Архівавана 12 снежня 1998.
- Сайт «Забыты Дэтройт»
- Дэйтройт — самы няшчасны горад ЗША
- Дэтройт. Разбураны горад
- Сайт фатографаў, якія знялі разбураны Дэтройт Архівавана 5 жніўня 2012.
- Афіцыйнае відэа горада
- ↑ а б https://detroitmi.gov/government/mayors-office/mayor Праверана 6 верасня 2022.
- ↑ а б c-span.org Праверана 6 верасня 2022.
- ↑ а б New Detroit Mayor Sworn In / J. Kahn — Manhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2014. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 6 верасня 2022.