Дэхе́йбарт (вал.: Deheubarth) — сярэдневяковае каралеўства на паўднёвым захадзе Уэльса, утворанае ў X стагоддзі пасля зліцця Сейсілуга і Дыведа. Валійская назва каралеўства — калька з лац.: dextralis pars «правая частка», якое абазначала ўвесь паўднёвы Уэльс.

каралеўства
Дэхейбарт
вал.: Deheubarth
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Гімн: Unbennaeth Prydain[d]
Сярэдневяковыя каралеўствы Уэльса
Сярэдневяковыя каралеўствы Уэльса
< 
< 
 >
920 — 1197

Сталіца Дыневур
Мова(ы) валійскі
Афіцыйная мова Валійская мова
Рэлігія хрысціянства
Грашовая адзінка дэнарый[d]
Форма кіравання манархія
Кіраўнікі Дэхейбарта
 • 920950 Хівел Добры
 • 10551063 Грыфід ап Лівелін
 • 10781093 Рыс ап Тэўдур
 • 11551197 Рыс ап Грыфід
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Каралеўства Дэхейбарт было створана прыкладна ў 920 годзе Хівелам Добрым, які аб'яднаў пад сваёй уладай Дывед і Сейсілуг. Сталіцай Дэхейбарта быў замак Дыневур, ад якога і атрымала сваю назву гэта галіна нашчадкаў Родры Вялікага.

Як і некаторыя іншыя валійскія каралеўствы, Дэхейбарт існаваў да канчатковага заваявання краіны нарманамі, але і да далучэння Уэльса да Англіі Дэхейбарт страчваў незалежнасць. У 1018 годзе яго далучыў кароль Гвінеда Лівелін ап Сейсіл, у 1023-м — Рыдэрх ап Іестын, кіраўнік Маргануга. Сын Лівеліна ап Сейсіла, Грыфід ап Лівелін, якому ўдалося аб'яднаць пад сваёй уладай амаль увесь Уэльс, вярнуў сабе і Дэхейбарт, але пасля яго смерці да ўлады вярнуўся дыневурскі каралеўскі дом.

На тэрыторыі Дэхейбарта знаходзіўся буйны рэлігійны цэнтр — сабор Св. Давіда; Рыгіварх Ланбадарнскі стварыў тут жыціе святога.

З 1078 па 1093 год у Дэхейбарце кіраваў Рыс ап Тэўдур, якому не толькі ўдалося паспяхова абараніць свой трон, але і значна ўзмацніць каралеўства. Тым не менш к гэтаму часу нарманы з Англіі ўжо пачыналі падыходзіць да ўсходніх меж Дэхейбарта, і ў 1093 годзе Рыс загінуў пры невядомых акалічнасцях у Брыхейніягу. Пасля гэтага нарманы паспяхова заваявалі амаль усё каралеўства, а спадчыннік прастола Грыфід ап Рыс быў вымушаны бегчы. Урэшце ён усё ж атрымаў у кіраванне невялікую частку ўладанняў свайго бацькі, аднак каралеўства было галоўным чынам падзелена паміж рознымі нарманскімі лордамі.

У 1136 годзе ва Уэльсе ўспыхнула паўстанне, і Грыфід уступіў у саюз з Гвінедам. Разам з Оўайнам Гвінедам і Кадваладрам ап Грыфідам ён атрымаў перамогу над нарманамі ў бітве пры Крыг-Маўр каля Кардыгана. Тым самым Керэдыгіян быў вызвалены, але, хоць гістарычна гэтыя землі належалі Дэхейбарту, у гэты раз яны адышлі да Гвінеда як «старэйшага партнёра». Грыфід загінуў у наступным годзе пры нявысветленых акалічнасцях.

Пасля Грыфіда трон Дэхейбарта займалі яго сыны: Анараўд, Кадэл, Марэдыд і Рыс. Ім удалося выгнаць нарманаў з Дэхейбарта, а гвінедцаў — з Керэдыгіяна. Пры Рысе ап Грыфідзе (вядомым як Лорд Рыс, які кіраваў з 1155 па 1197 год), пасля смерці Оўайна Гвінеда ў 1170 годзе, Дэхейбарт стаў самым магутным з валійскіх каралеўстваў.

Пасля смерці Лорда Рысу ў 1197 годзе каралеўства было падзелена паміж яго сынамі, і пазней не змагло супрацьстаяць узмацненню Гвінеда. У пачатку XIII стагоддзя князі Дэхейбарта звычайна выступаюць як васалы Лівеліна Вялікага, караля Гвінеда.

Кіраўнікі Дэхейбарта

правіць

Спасылкі

правіць