Дэ-Мойн (англ.: Des Moines River) — правы прыток ракі Місісіпі. Даўжыня — прыблізна 525 міль (845 км). Цячэ па Сярэдняму Захаду Злучаных Штатаў. Адна з найбуйнейшых рэк штата Аява. Выток знаходзіцца ў паўднёвай Мінесоце, цячэ праз Аяву з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, працякае праз раўнінную мясцовасць і пагорыстую мясцовасць каля горада Дэ-Мойн, які названы ў гонар ракі. Па кароткім участку ніжняга цячэння ракі праходзіць мяжа штата Аява са штатам Місуры.

Дэ-Мойн
англ. Des Moines River
Характарыстыка
Даўжыня 845 км
Басейн 38 340 км²
Расход вады 246 м³/с
Вадацёк
Выток Паўднёвая Мінесота
 • Каардынаты 44°05′02″ пн. ш. 95°41′17″ з. д.HGЯO
Вусце Місісіпі
 • Каардынаты 41°22′52″ пн. ш. 91°25′21″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Місісіпі
Краіна
=
physical
Дэ-Мойн (рака)
Дэ-Мойн (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы