Дэні Дзідро

(Пасля перасылкі з Д. Дзідро)

Дэні Дзідро (фр.: Diderot; 5 кастрычніка 171331 ліпеня 1784) — французскі філосаф-асветнік, пісьменнік і мастацкі крытык, адзін з арганізатараў і рэдактараў французскай «Энцыклапедыі».

Дэні Дзідро
фр.: Denis Diderot
Дата нараджэння 5 кастрычніка 1713(1713-10-05)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 ліпеня 1784(1784-07-31)[1][2][…] (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Didier Diderot[d]
Жонка Anne-Antoinette Diderot[d]
Дзеці Angélique Diderot[d]
Род дзейнасці філосаф, раманіст, эсэіст, энцыклапедыст, мастацкі крытык, драматург, літаратурны крытык, аўтар перапіскі, перакладчык, гісторык, палітолаг, лексікограф, пісьменнік, тэарэтык мастацтва, літаратурны тэарэтык
Навуковая сфера выканальніцкія віды мастацтва[d]
Альма-матар
Вядомыя вучні Paul Boësnier de l'Orme[d]
Член у
Сайт denis-diderot.com (фр.)
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Тытульны аркуш 1-га тому легенда «Энцыклапедыі»

Вучыўся ў езуіцкім калегіуме. Вывучаў філасофію, гісторыю, прыродазнаўства, літаратуру, мовы. Быў прыхільнікам асветнай манархіі, выступаў з непрымірымай крытыкай феадалізму, абсалютызму, хрысціянскай рэлігіі і царквы. Пачынаў з перакладаў. У 1746 годзе выдаў свой першы арыгінальны твор «Філасофскія думкі», які за вальнадумства асуджаны парламентам да спалення. Пасля выдання «Пісьмаў пра сляпых для навучання відушчых» (1749) Д. Дзідро зняволены ў турму, адкуль яго вызвалілі аднадумцы.

Зблізіўшыся з мыслярамі тагачаснай Францыі (Вальтэрам, П. Гольбахам, К. Гельвецыям, Ж.-Ж. Русо), Д. Дзідро разам з Д’Аламберам на працягу многіх гадоў займаўся выданнем «Энцыклапедыі, ці Тлумачальнага слоўніка навук, мастацтваў і рамёстваў» (1751—1780), галоўнай справай свайго жыцця. У гэтым зборы дасягненняў еўрапейскай культуры знайшоў адлюстраванне яго асветніцкі светапогляд, які адхіляў коснасць, руціну, невуцтва дзяржаўнай улады і царквы. Некаторыя тамы «Энцыклапедыі» падвяргаліся забароне, выходзілі напоўлегальна, аднак часта перакладаліся на розныя еўрапейскія мовы. Нягледзячы на цяжкасці, Д. Дзідро выдаў 35 тамоў «Энцыклапедыі». Матэрыяльная нястача прымусілі Д. Дзідро прыняць запрашэнне расійскай імператрыцы Кацярыны II, якая хацела купіць яго бібліятэку. Жыццё ў Пецярбургу (1773—1774) адкрыла Д. Дзідро крывадушнасць «адукаванага манарха», і ён вярнуўся ў Францыю.

Апроч артыкулаў для «Энцыклапедыі», ён пісаў мастацкія творы напісаныя ў традыцыях рэалістычна-бытавога рамана («Манашка», «Пляменнік Рамо», «Жак-фаталіст і яго гаспадар»), філасофскія трактаты («Думкі пра тлумачэнне прыроды», «Размова Д'Аламбера з Дзідро», «Філасофскія прынцыпы матэрыі і руху»), мастацтвазнаўчыя і эстэтычныя даследаванні, атэістычныя памфлеты і інш.

Сродак сацыяльнага прагрэсу Д. Дзідро бачыў у свабоднай творчасці, лічыў, што ганенні на свабодную думку і культуру разбураюць грамадства, таму вялікае значэнне надаваў асвеце. Сцвярджаў, што людзі перастаюць думаць, разважаць, калі перастаюць чытаць. Сцвярджаў, што «першая мадэль мастацтва — гэта прырода» і выказваўся за тое, каб мастацтва імкнулася пераймаць прыродныя з'явы, аднак любая копія заўсёды будзе ніжэй арыгінала.

Зноскі

  1. а б Denis Diderot // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Denis Diderot // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Дидро Дени // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Веселовский А. Дидро, Дени // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1893. — Т. Xа. — С. 581–588.

Літаратура

правіць
  • Дзідро Дэні // Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1998. ISBN 985-11-0108-7
  • Дзідро Дэні // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Уклад. Дубянецкі Э. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6