Дзмітрый Пятровіч Кудраўцаў
Дзмітрый Пятровіч Кудраўцаў (нар. 22 кастрычніка 1931, в. Пакроўка, Гайскі раён, Арэнбургская вобласць — 25 мая 2005) — беларускі архітэктар. Муж архітэктара Аксаны Ткачук.
Дзмітрый Пятровіч Кудраўцаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 кастрычніка 1931 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 мая 2005 (73 гады) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1958 годзе Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе. У 1958—1960 гадах працаваў старшым архітэктарам у інстытуце «Белдзяржпраект», у 1960—1975 гадах у інстытуце «Мінскпраект», у 1975—1978 гадах кіраўнік майстэрні ў інстытуце «Белжылпраект», з 1978 года галоўны спецыяліст майстэрні, галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Мінскпраект» (галоўны архітэктар праектаў).
Член Саюза архітэктараў СССР з 1961 года. Пражываў у Мінску.
Творчасць
правіцьАсноўныя работы (усе ў Мінску): 9-павярховы жылы дом з магазінам «1000 дробязей» на пл. Калініна (1959), 11-павярховыя жылыя дамы на бульвары Луначарскага (1965—1972), 2-я чарга гасцініцы «Мінск» (1969; усе ў сааўтарстве), 9-павярховыя жылыя дамы ў мікрараёне Чыжоўка (1967), забудова 3-й чаргі Ленінскага праспекта (1970), будынкі НДІ сродкаў аўтаматызацыі на праспекце Ф. Скарыны (1977, у сааўт.), музычнай школы па вул. Радыстаў (1973), рэканструкцыя будынка тэатра імя Я. Купалы (1977), інжынерны корпус Мінскага метрапалітэна на пл. Незалежнасці (1981, у сааўт.).
Узнагароды
правіць1-я прэмія на рэспубліканскім конкурсе за праект забудовы вуліцы Няміга ў Мінску (1971).
Сям’я
правіцьУ шлюбе з архітэктарам Аксанай Фёдараўнай Ткачук.
Літаратура
правіць- Кудраўцаў Дзмітрый Пятровіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Кудрявцев Дмитрий Петрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
правіць- Кудрявцев Дмитрий Петрович (руск.) (Праверана 4.5.2023) // Беларускі саюз архітэктараў