Дзмітрый Пятровіч Плакс
Дзмітрый Пятровіч Плакс (шведск.: Dmitri Plax; нар. 12 чэрвеня 1970, Мінск) — беларускі мастак, перакладчык, паэт, празаік і журналіст.
Дзмітрый Пятровіч Плакс | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 12 чэрвеня 1970 (54 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік, рэжысёр |
Мова твораў | беларуская, шведская мова і руская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1970 годзе ў Мінску.
Удзельнік арт-групы «Беларускі клімат», заснаванай у 1987 годзе. З 1992 года супрацоўнічаў з «Белорусской деловой газетой», з 1994 — з газетай «Имя», дзе вёў аўтарскую калонку «Плаксы», рабіў карыкатуры. З 1997 года стала жыве ў Стакгольме (Швецыя).
Стваральнік мастацкіх праектаў «Фотахоку» (разам з Ігарам «Міцьком» Корзунам), Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск; культурны цэнтр Inkonst, Мальмё, 2004—2008; «Schackspel» (разам з Магнусам Бертасам), Музей сучаснага мастацтва, Лейпцыг; Нацыянальны гістарычна-культурны музей, Полацк; Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск 2005—2007; «Videodnevnik» (разам з Нільсам Класанам), Музей гісторыі беларускага кіно, Мінск; Цэнтр сучаснага мастацтва, Кіеў; Муніцыпальная мастацкая галерэя, Харкаў; галерэя «Дзіндра», Львоў; галерэя Tegen 2, Стакгольм, 2006—2008; ды інш.
З 1999 года супрацоўнічае са Шведскім Радыё, восенню 2004 года на міжнародным канале Шведскага Радыё — «Радыё Швецыя» заснаваў Беларускую службу, фактычна ўзначальваў яе да закрыцця восенню 2009 года. У 2009—2010 гадах — прадзюсар, вядучым праграм Рускай службы «Радыё Швецыя». З 2010 года — прадзюсар, драматург у Радыётэатры Шведскага Радыё.
Сябра Шведскага ПЕН-цэнтра , Саюза пісьменнікаў Швецыі, Саюза беларускіх пісьменнікаў.
З 2022 года — кіраўнік Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў[2].
Літаратурная творчасць
правіцьПіша на шведскай, беларускай і рускай мовах.
Аўтар кніг «Жара» (СПб, 2004), «Cy Twomblys dagbok» (STHLM, 2006), «Трыццаць тэкстаў» (Мінск, 2009), «Если бы я был…» (e-book, Мінск, 2011), «re citat iver» (STHLM, 2012);
Пераклаў на беларускую мову аповесць Астрыд Ліндгрэн «Піпі Доўгаяпанчоха» (Мінск, 2008), вершы Катарыны Фростэнсан (Мінск, 2011). Выдаў анталогію перакладаў беларускай літаратуры «Sptråket som svalan…» (STHLM, 2011). У перакладзе Дзмітрыя Плакса на рускую мову выйшлі два «шведскія» нумары часопіса «Монолог», у перакладзе на беларускую — тры «шведскія» нумары часопіса «Дзеяслоў».
Бібліяграфія
правіцьКнігі
правіць- Дневник Сая Туомбли. — СПб.-Мн.: «Вита Нова»-«Новые мехи», 2001.
- Жара. — СПб.: «Невский простор», 2004.
- Cy Twomblys dagbok. — Stockholm: OEI Editör, 2006.
- Трыццаць тэкстаў: (зборнік вершаў). — Мн.: Медысонт, 2009.
- OM. — Stockholm: Ruin förlag, 2009.
- re citat iver. — Stockholm: Ersatz, 2011.
- Если бы я был. — 2011.
У анталогіях
правіць- Poeter mot krig. — Malmö: Yelah förlag, 2003.
- TEXST. — Stockholm: Konstfack, 2004.
- Знаки препинания. — Мн.: «Новые мехи», 2005.
Пераклады
правіць- Daniil Charms, «Den fyrbenta kråkan» (Malmö: Rámus förlag, 2005)
- Barys Pjatrovitj, «Fresker» (Malmö: Rámus förlag, 2008)
- Астрыд Ліндгрэн, «Піпі Доўгаяпанчоха» (Мінск: Зміцер Колас, 2008)
- Катарына Фростэнсан, «Чыстая краіна» (Мінск: Медысонт, 2011)
- Barys Pjatrovitj, «Torget» (Malmö: Rámus förlag, 2011)
- Andrej Chadanovitj, «Fria verser» (Stockholm: Ersatz, 2011)
Таксама пераклаў на беларускую паасобныя вершы Т. Транстромера.
П’есы
правіць- «Барух Эмануэль» (паст. НАТ імя Я. Купалы, рэжысёр Наталі Рынглер/Natalie Ringler, Мінск, 2003)
- «Kuppen» (паст. Радыётэатр Шведскага радыё, рэжысёр Людвіг Юзэфсан/Ludvig Josephson, Стакгольм, 2011)
- «Anne Frank och konduktören» (паст. Радыётэатр Шведскага радыё, рэжысёр Мары Венэрсцен/Marie Wennersten, Стакгольм, 2011)
Праекты
правіць- «Фотахоку» (разам з Ігарам «Міцьком» Корзунам), Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск; Культурны цэнтр Inkonst, Мальмё, (2004—2008)
- «Schackspel» (разам з Магнусам Бертасам), Музей сучаснага мастацтва, Лейпцыг; Нацыянальны гістарычна-культурны музей, Полацк; Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск (2005—2007)
- «Videodnevnik» (разам з Нільсам Класанам), Музей гісторыі беларускага кіно, Мінск; Цэнтр сучаснага мастацтва, Кіеў; Муніцыпальная мастацкая галерэя, Харкаў; Галерэя «Дзіндра», Львоў; Галерэя Tegen 2, Стакгольм (2006—2008)
- «Перашкоды і націскі»: тэкст — Дзмітрый Плакс; музыка — Філіп Чмыр. («Будзьма беларусамі», Мінск, 2011)
Крыніцы
правіць- ↑ а б LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2016. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў . Белліт (31 сакавіка 2022). Праверана 1 снежня 2023.