Дамінік Сямашка
Дамінік Сямашка (літ.: Domininkas Siemaško; 16 жніўня 1878, Вільня — 27 лістапада 1932) — беларускі палітык.
Дамінік Сямашка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Антанас Смятона, Аляксандрас Стульгінскіс | ||||||
Кіраўнік урада | Казіс Грынюс, Эрнестас Галванаўскас | ||||||
Папярэднік | Язэп Варонка | ||||||
Пераемнік | Эрнестас Галванаўскас | ||||||
Нараджэнне |
16 жніўня 1878 |
||||||
Смерць |
27 лістапада 1932 (54 гады) |
||||||
Член у | |||||||
Дзейнасць | журналіст, пажарнік, палітык | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Біяграфія правіць
У 1898—1901 гг. член загранічнага саюза польскіх сацыялістаў у Парыжы, Львове і Цюрыху (у Парыжы член студэнцкай арганізацыі «Сувязь»). У 1902 годзе дэлегаваны ў Лондан, дзе займаўся наборам агітацыйных брашур на беларускай мове. Аўтар праекта стварэння Народнага ўніверсітэта імя А. Міцкевіча. Удзельнік беларускага нацыянальнага руху на Віленшчыне, член Віленскай беларускай рады. 25.3.1918 ў Мінску ўдзельнічаў у пасяджэнні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, якая абвясціла незалежнасць БНР. Як прадстаўнік беларускіх арганізацый у 1918—1919 гг. уваходзіў у Літоўскую Тарыбу. Быў прыхільнікам федэрацыі Беларусі і Літвы. У складзе літоўскай дэлегацыі ўдзельнічаў у рабоце Парыжскай мірнай канферэнцыі (1919—1920), на якой выступаў за далучэнне Віленшчыны і Гродзеншчыны да Літвы. У чэрвені 1920 — лютым 1922 кіраўнік Міністэрства беларускіх спраў Літвы. Уваходзіў у склад літоўскай дэлегацыі пры заключэнні мірнага дагавора паміж Літвой і РСФСР 1920 «як прадстаўнік беларускага насельніцтва Віленскай і Гродзенскай губерняў». Падтрымліваў ідэю «вялікай Літвы» за кошт этнічна беларускіх тэрыторый. Пазней працаваў у літоўскай пажарнай ахове.
Зноскі
Літаратура правіць
- Міхнюк У. Сямашка Дамінік // ЭГБ. Т.6, кн. І. — С. 475.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 342. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).