Данііл Сямёнавіч Воранаў

(Пасля перасылкі з Д. С. Воранаў)

Данііл Сямёнавіч Воранаў (7 кастрычніка 1925, Клімавічы, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Данііл Сямёнавіч Воранаў
Дата нараджэння 7 кастрычніка 1925(1925-10-07) (98 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1951 годзе. Працаваў інжынерам-планіроўшчыкам сельскіх населеных месцаў Пскоўскага аблвыканкама, з 1955 года — старэйшы інжынер, кіраўнік брыгады, галоўны інжынер праектаў, начальнік майстэрні Магілёўграмадзянпраекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1970 года. Пражываў у Магілёве.

Творчасць правіць

Асноўныя працы: праекты планіроўкі цэнтральных сядзібаў саўгасаў «Мілаславіцкі», «Ленінскі шлях», «Быхаўскі», «Чавускі» Магілёўскай вобласці (19561962).

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступені, медалямі.

Зноскі

Літаратура правіць