Даменіка Чымароза

(Пасля перасылкі з Д. Чымароза)

Даменіка Чымароза (італ. Domenico Cimarosa, 17 снежня 1749, каля Неапаля — 11 студзеня 1801) - італьянскі кампазітар. Адзін з айцоў камічнай оперы.

Даменіка Чымароза
італ.: Domenico Cimarosa
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 17 снежня 1749(1749-12-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 студзеня 1801(1801-01-11)[1][3][…] (51 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар
Жанры опера
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вучыўся ў Кансерваторыі Санта-Марыя-дзі-Ларэта ў Неапалі, і сваю першую оперу ён напісаў у 1772 годзе. Яна была вельмі паспяховай і наступныя 15 гадоў ён жыў, пераменна, у Рыме і Неапалі, стварыўшы больш за 40 сцэнічных твораў.

У 1787 годзе Чымароза быў запрошаны да імператрыцы Расіі Кацярыны II у Санкт-Пецярбург. Праз тры гады ён замясціў Антоніа Сальеры як музычнага дырэктара Аўстрыйскага палаца.

У 1792 г. у Аўстрыі ён стварыў яго найбольш знакамітую оперу Il Matrimonio segreto (Патаемны шлюб), якая паспяховая і сёння.

У 1793 годзе Чымароза вяртаецца ў Неапаль, дзе ён з гонарам атрымаў пасаду каралеўскага музычнага дырэктара. Чымароза быў энтузіястам і ён з захапленнем падтрымаў Французскія рэспубліканскія войскі, каторыя акупавалі Неапаль; за гэта ён быў арыштаваны, калі Бурбоны вярнуліся. Пасля вызвалення ён сабраўся ў Санкт-Пецярбург, але памёр у дарозе, у Венецыі.

Інструментальная музыка Чымарозы крыху паслядоўная. Яго сапраўдны талент знаходзіцца ў больш чым 60 яскравых операх. Яны характарызуюцца простымі, але запамінальнымі мелодыямі, якія ўладкаваны ў гармоніі і рытмічнымі ўскладненнямі.

Зноскі

  1. а б Domenico Cimarosa // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Domenico Cimarosa // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  3. Dr. Constant v. Wurzbach Cimarosa, Dominik // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 2. — S. 372.
  4. а б Чимароза Доменико // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.

Літаратура правіць

  • Grout, Donald J. and Williams, Hermine, A Short History of Opera, 3d ed. (1987).