Евангельская царква аўгсбургскага вызнання (Румынія)
Евангелічная царква аўгсбургскія вызнання Румыніі (ням.: Evangelische Kirche A.B. in Rumänien, рум.: Biserica Evanghelică de Confesiune Augustană din România) — найстарэйшая лютэранская дэнамінацыя Румыніі, якая існуе з часоў Рэфармацыі. Аб'ядноўвае пераважна этнічных немцаў (трансільванскіх саксаў). Уваходзіць у Сусветную лютэранскую федэрацыю. Цэнтр Царквы знаходзіцца ў Сібіу, кіраўнік — біскуп Крыстаф Кляйн.

Гісторыя правіць
Працы Лютэра былі вядомыя сярод трансільванскіх немцаў ужо з 1519 года, аднак пачатак Рэфармацыі ў Трансільваніі звязваюць з імем Іаханеса Хонтэруса, які не толькі актыўна прапаведаваў лютэранскія ідэі, але і выдаваў у сваёй друкарні пратэстанцкую літаратуру. Пачынаючы з 1542 года лютэранства атрымала досыць шырокае распаўсюджанне ў рэгіёне.
У 1572 годзе пры выбарах трэцяга лютэранскага біскупа (Лукас Унглерус) сінод Царквы прызнаў у якасці веравучыцельных дакументаў Аўгсбургскае вызнанне. Усяго лютэранскія абшчыны існавалі ў 200 населеных пунктах Трансільваніі. Гэта веравучэнне настолькі трывала ўкаранілася сярод немцаў, што нават пераход рэгіёна пад уладу Габсбургаў у канцы XVII стагоддзя не аказаў істотнага ўплыву на рэлігійную сітуацыю.
У 1921 годзе група вернікаў аддзялілася ад ЕЦАВР, утварыўшы асобную дэнамінацыю, якая з 2001 года называецца Евангелічна-лютэранская царква Румыніі і таксама з'яўляецца членам Сусветнай лютэранскай федэрацыі.
Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны нямецкае насельніцтва Трансільваніі падвяргалася праследаванням, у тым ліку ўлады аказвалі сур'ёзны ціск на Царкву. Многія немцы былі дэпартаваны ў лагеры ў СССР.
Сучаснае становішча правіць
Пасля падзення камуністычнага рэжыму ў 1989 годзе большая частка вернікаў (да 90 %) выехала ў Германію. У наш час Царква налічвае толькі каля 14 300 вернікаў.
Артыкулы правіць
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Евангельская царква аўгсбургскага вызнання (Румынія)
- Афіцыйная старонка