Ева Грын
Прапануецца перанесці ў Эва Грэн. Магчыма, назва не адпавядае нормам мовы або правілам наймення артыкулаў у Вікіпедыі. Абмеркаваць перанос можна на старонцы размоў, старонцы Вікіпедыя:Да перайменавання. Перайменаваць у прапанаваную назву. |
Ева Грын (фр.: Eva Green, нар. 6 ліпеня 1980[1][2][…], Парыж, Францыя[3]) — французская актрыса тэатра, кіно і тэлебачання, мадэль.
Ева Грын | |
---|---|
![]() Ева Грын на Кінафестывалі ў Таронта ў 2009 годзе. | |
Дата нараджэння | 6 ліпеня 1980[1][2][…] (44 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Walter Green[d] |
Маці | Marlène Jobert[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кампазітарка, актрыса, мадэль |
Узнагароды | |
IMDb | ID 1200692 |
![]() |
Акцёрскую кар’еру Ева Грын пачынала ў тэатры, потым адбыўся яе кінадэбют у драме Бернарда Берталучы «The Dreamers» (Летуценнікі), 2003. Сусветную вядомасць атрымала, згуляўшы ролю Сібілы, каралевы Іерусаліма ў гістарычным эпасе Рыдлі Скота «Kingdom of Heaven» (Царства Нябеснае) і дзяўчыну Джэймса Бонда Веспер Лінд у баявіку «Casino Royale» (Казіно „Раяль“) (2006).
З 2006 года Грын здымаецца ў незалежным кіно: «Cracks» (Трэшчыны), 2009, «Womb» (Улонне»), 2010 і «Perfect Sense», 2011г. Яна з’явілася ў тэлесерыяле «Камелот» (2011), а таксама ў шырокаэкраннай адаптацыі Ціма Бёртана «Dark Shadows» (Змрочныя цені), 2012. У 2014 годзе яна выканала ролі Артэмісіі ў «300: Rise of an Empire» (300 спартанцаў: Росквіт імперыі) і Эвы Лорд у сіквеле Фрэнка Мілера і Роберта Радрыгеса «Sin City: A Dame to Kill For» (Горад грахоў 2). Таксама знялася ў фільме «Miss Peregrine's Home for Peculiar Children» (Дом дзіўных дзяцей міс Пярэгрын), 2016 г. рэжысёра Ціма Бёртана.
Згуляная ёю роля Ванэсы Айвз у драматычным серыяле канала Showtime «Penny Dreadful» (Страшныя казкі, 2014—2016) прынесла ёй намінацыю на прэмію «Залаты Глобус» за найлепшую жаночую ролю ў драматычным тэлесерыяле на 73-й цырымоніі ўручэння прэміі.
У 2007 годзе Ева Грын была ўдастоена спецыяльнай узнагароды BAFTA ў намінацыі «Узыходзячая зорка». Увесну 2018 года Грын стала кавалерам ордэна Мастацтваў і літаратуры, які яна атрымала ад міністэрства культуры Францыі.
Зноскі
правіць- ↑ а б https://www.imdb.com/name/nm1200692/bio Праверана 24 кастрычніка 2019.
- ↑ а б Eva Green // GeneaStar
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #142261378 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.