Ева Кайлі
грэч. Εύα Καϊλή
дэпутат Еўрапейскага парламента
з 1 ліпеня 2014
дэпутат Еўрапейскага парламента
з 2 ліпеня 2019
намеснік старшыні Еўрапейскага парламента[d]
18 студзеня 2022 — 13 снежня 2022
Пераемнік Marc Angel[d]
Нараджэнне 26 кастрычніка 1978(1978-10-26) (45 гадоў)
Бацька Alexander Kaïlí[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць журналістка, палітык, архітэктарка, тэлевядучая
Сайт evakaili.gr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ева Кайлі (грэч. Εύα Καϊλή; нар. 28 кастрычніка 1978, Салонікі, Грэцыя) — грэчаскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Належала да Усегрэчаскага сацыялістычнага руху (ПАСОК). У студзені-снежні 2022 года была адным з чатырнаццаці віцэ-старшыняў Еўрапейскага парламента. Былая тэлевядучая, дэпутат Еўрапейскага парламента з 2014 года[2].

Ранні перыяд жыцця правіць

Вывучала архітэктуру і грамадзянскае будаўніцтва ва Універсітэце Арыстоцеля ў Салоніках. Працягнула навучанне ва Універсітэце Пірэя, дзе атрымала ступень магістра ў галіне міжнародных і еўрапейскіх адносін. У 2004—2007 гадах працавала тэлевядучай. З 2014 года вучыцца ў аспірантуры ў галіне міжнароднай эканамічнай палітыкі ва ўніверсітэце[3].

Палітычная дзейнасць правіць

Падчас працы ў парламенце Грэцыі была членам наступных парламенцкіх камітэтаў: Пастаяннага камітэта па справах культуры і адукацыі, Пастаяннага камітэта па нацыянальнай абароне і замежных справах і спецыяльнага Пастаяннага камітэта грэкаў замежжа. Таксама была членам грэчаскай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва (ПАЧЭС), Парламенцкай асамблеі НАТА і Парламенцкай асамблеі Саюза для Міжземнамор’я. Прадстаўляла Грэцыю на канферэнцыях і спецыяльных місіях за мяжой[3].

У лістападзе 2011 года напярэдадні вырашальнага вотуму даверу Прэм’ер-міністру Грэцыі Георгіясу Папандрэў трапіла на старонкі газет, абвясціўшы, што адмовіцца падтрымліваць урад у галасаванні, што пакінула б Георгіяса Папандрэў з падтрымкай усяго 151 дэпутата ад ПАСОК з 300[4]. Пазней адступіла, і Георгіяс Папандрэу атрымаў вотум даверу з усімі 155 дэпутатамі з ПАСОК, якія выказалі сваю падтрымку яго ўраду[5].

З 2014 года стала дэпутатам Еўрапейскага парламента і была членам групы Прагрэсіўнага альянсу сацыялістаў і дэмакратаў да выгнання ў 2022 годзе. У 2022 годзе стала незалежным дэпутатам і віцэ-старшынёй па інавацыйнай стратэгіі, ІКТ, тэхналогіях, прадбачанні, бізнэсу, і карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, ААН, СГА, АЭСР і Блізкім Усходзе. Стала першай жанчынай-старшынёй органа Еўрапейскага парламента па ацэнцы навукова-тэхнічных магчымасцяў у 2017—2022 гадах, старшынёй цэнтра штучнага інтэлекту і кіраўніком дэлегацыі па сувязях з Парламенцкай асамблеяй НАТА з 2014 па 2019 год. Працавала ў Камітэце па прамысловасці, даследаваннях і энергетыцы, Камітэце па эканамічных і валютных пытаннях і Камітэце па занятасці і сацыяльных пытаннях. З’яўляецца намеснікам члена бюджэтнага камітэта і дэлегацыі па сувязях з Аравійскім паўвостравам[6].

У дадатак да сваіх абавязкаў у камітэтах, з’яўляецца членам Інтэргрупы Еўрапейскага парламента па раку[7], Інтэргрупы Еўрапейскага парламента па пытаннях інваліднасці, дэлегацыі ў Камітэце парламенцкага супрацоўніцтва ЕС-Расія і дэлегацыі па сувязях са Злучанымі Штатамі Амерыкі[8].

У 2018 годзе была ганаравана ўзнагародай MEP Awards за прасоўванне новых тэхналогій[9].

18 студзеня 2022 года стала віцэ-старшынёй Еўрапейскага парламента пасля абрання ў першым туры 454 галасамі.

Абвінавачванні ў карупцыі і арышт правіць

9 снежня 2022 года была арыштавана Федэральнай паліцыяй Бельгіі пасля расследавання крымінальнай справы аб арганізаванай злачыннасці, карупцыі і адмыванню грошай, звязаных з лабісцкай дзейнасцю ў падтрымку заяўкі Катара на правядзенне чэмпіянату свету па футболе. Чамадан з наяўнымі грашыма быў знойдзены ў яе бацькі пры яго арышце, а іншыя сумкі з наяўнымі былі знойдзены ў яе дома[10]. У той жа дзень яна была адхіленая як ад групы сацыялістаў, так і ад дэмакратычнай групы, з якой засядала ў Еўрапейскім парламенце, і ад нацыянальнай партыі ПАСОК[11][12]. У рамках расследавання паліцыя Бельгіі правяла ператрусы ў 16 дамах і затрымала як мінімум яшчэ чатырох чалавек, у тым ліку былога дэпутата Еўрапарламента Антоніа Панцэры, памочніка дэпутата Еўрапарламента Франчэска Георгі (партнёра Евы Кайлі) і бацьку Евы Кайлі, які ехаў у цягніку з буйной сумай наяўных грошай пасля папярэджання саўдзельніка[13][14]. У ходзе правядзення следчых дзеянняў супрацоўнікі праваахоўных органаў канфіскавалі больш за 600 тысяч еўра наяўных[15][16][17].

Арышт быў праведзены падчас Чэмпіянату свету па футболе 2022 года, які праходзіў у Катары. Раней у краінах Заходняга свету прагучала сур’ёзная крытыка ў адрас Катара, але Ева Кайлі падчас выступу ў Еўрапейскім парламенце пахваліла сітуацыю з правамі чалавека ў гэтай краіне і раскрытыкавала абвінавачванні ў карупцыі, вылучаныя супраць Катара[18][19].

10 снежня 2022 года была адхіленая ад займаемай пасады[20].

13 снежня 2022 года абсалютная большасць дэпутатаў Еўрапарламента прагаласавала за датэрміновае спыненне паўнамоцтваў Кайлі на пасадзе віцэ-старшыні[21].

19 студзеня 2023 года суд першай інстанцыі ў Бруселі адхіліў хадайніцтва Кайлі аб вызваленні яе з-пад варты да суда і прымяненні альтэрнатыўных мер, такіх як электронны бранзалет[22]. Судовае паседжанне, якое адбылося 16 лютага 2023 года, зноў адхіліла просьбу Кайлі аб вызваленні або прымяненні альтэрнатыўных мер і пастанавіла пакінуць яе ў турме папярэдняга зняволення[23]. Але ў красавіку 2023 года Кайлі ўсё ж перавялі пад хатні арышт[24].

Асабістае жыццё правіць

У 2021 годзе ў Евы Кайлі і яе партнёра, 35-гадовага памочніка дэпутата Еўрапарламента Франчэска Джорджы, нарадзілася дачка[25].

Зноскі

  1. Vilaweb — 1995. Праверана 12 снежня 2022.
  2. Photograph of Eva Kaili(недаступная спасылка), Greece.
  3. а б Curriculum vitae Eva Kaili (25 красавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2022. Праверана 10 December 2022.
  4. Dina Kyriakidou and Lefteris Papadimas (3 November 2011), Greek prime minister faces knife-edge survival vote Архівавана 18 чэрвеня 2020. Reuters.
  5. Rachel Donadio (4 November 2011), Greek Leader Survives Vote, Bolstering Deal on Europe Debt Архівавана 20 кастрычніка 2020. The New York Times.
  6. Eva Kaili Архівавана 11 снежня 2022. European Parliament.
  7. Intergroup Архівавана 3 кастрычніка 2020. European Cancer Patient Coalition (ECPC)
  8. Members of the Disability Intergroup — S&D Архівавана 12 снежня 2022. European Disability Forum
  9. Eva Kaili wins MEP of the year award in Brussels. Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2022. Праверана 17 August 2021.
  10. "Cash found in MEP Kaili's Brussels home: reports". 10 December 2022.
  11. "Qatar 'corruption' scandal rocks EU Parliament". 9 December 2022.
  12. PASOK expels MEP Eva Kaili due to ongoing corruption investigation (9 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2022.
  13. Belgium makes EU parliament arrests in Qatar corruption probe (9 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2022.
  14. European Parliament Vice President Eva Kaili brought in for questioning in Brussels corruption probe (9 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2022.
  15. Soupçons de corruption par le Qatar: la vice-présidente du Parlement européen Eva Kaili interpellée (9 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2022.
  16. Belgian police raid homes over Qatar lobbying at EU Parliament (9 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2022.
  17. Des sacs d'argent liquide trouvés au domicile de la vice-présidente du Parlement européen (9 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2022.
  18. Here is European Parliament Eva Kaili, saying 2 weeks ago that #Qatar "is a pioneer in labor rights, diplomacy, inteligent high educated" country, now i know why she said those things in front of the stage at the Europe Parlaiment building.. Твітэр.
  19. Knight, Sam. At Qatar’s World Cup, Where Politics and Pleasure Collide. The New Yorker (3 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2022.
  20. Greek MEP stripped of vice president powers over graft probe. Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2022.
  21. Европарламент проголосовал за отставку вице-президента Евы Кайли (руск.). Коммерсантъ (13 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 18 снежня 2022.
  22. MEP Kaili to remain in prison (англ.). ekathimerini.com (19 студзеня 2023).
  23. Qatargate: Marc Tarabella, Eva Kaili et Pier Antonio Panzeri maintenus en détention (англ.). Le Soir (16 лютага 2023).
  24. LeSoir: замешанную в коррупции экс-вице-президента Европарламента Кайли выпустят из тюрьмы (руск.). Газета.ru (12 красавіка 2023). Праверана 12 красавіка 2023.
  25. Qatargate. Giorgi si pente davanti ai giudici: “Ho preso i soldi, ma ora liberate la mia compagna” (італ.). ilcorrieredelgiorno.it (15 снежня 2022).