Ева Селівестраўна Белавусава

Ева Селівестраўна Белавусава (13 мая 1925, в. Лабанаўка, Чэрыкаўскі раён) — Герой Сацыялістычнай Працы (1960)[1].

Ева Селівестраўна Белавусава
Дата нараджэння 13 мая 1925(1925-05-13) (98 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна

Біяграфія правіць

Закончыла школу фабрычна-заводскага навучання шаўковай фабрыкі «Магвалакно»[2]. У 1948—1975 гадах прадзільшчыца Магілёўскага завода штучнага валакна. Першай у цаху ўстанавіла рэкордны выпуск прадукцыі — замест 96 % вырабіла 99 %[2]. Званне Героя прысвоена за поспехі ў працы і плённую грамадскую дзейнасць[1].

Зноскі

  1. а б Белоусова Ева Селивестровна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 51. — 737 с.
  2. а б Белавусава Ева Селівестраўна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2014. Праверана 9 жніўня 2012.

Літаратура правіць

  • Вызначыліся працай // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрыкаўск. раёна. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1994. — С. 612.

Спасылкі правіць