Е́жы Анджае́ўскі (польск.: Jerzy Andrzejewski; 19 жніўня 1909, Варшава, Расійская імперыя — 19 красавіка 1983, Варшава, Польшча) — польскі празаік і публіцыст.

Ежы Анджаеўскі
польск.: Jerzy Andrzejewski
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 19 жніўня 1909(1909-08-19)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 красавіка 1983(1983-04-19)[2][4] (73 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Дзеці Agnieszka Andrzejewska[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці сцэнарыст, палітык, пісьменнік, драматург, журналіст, раманіст
Мова твораў польская[2]
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
орден «Сцяг Працы» I ступені камандор ордэна Адраджэння Польшчы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1927—1931 гадах вучыўся ў Варшаўскім універсітэце. У 1950-х гадах член ПАРП. Займаў кіруючыя пасады ў Саюзе пісьменнікаў. У 1955—1961 гадах быў літаратурным кіраўніком кінастудыі «Syrena».

З 1960-х гадоў у апазіцыі да афіцыйнай палітыкі і ідэалогіі. У канцы жыцця стаў сузаснавальнікам Камітэта абароны рабочых, актыўны прыхільнік руху «Салідарнасць».

 
Надмагілле Ежы Анджаеўскага на могілкі Павонзкі у Варшаве

Творчасць правіць

Першае апавяданне «Хлусня» (1932). Вядомасць прынесла аповесць «Лад сэрца» (1938). У зборніку апавяданняў «Ноч» (1945) адлюстраваў жыццё суайчыннікаў у час нямецкай акупацыі  (руск.). Раман «Попел і дыямент» (1948; экранізацыя А. Вайды, 1958) пра супярэчлівую грамадска-палітычную і маральную атмасферу ў пасляваеннай Польшчы. У метафарычных аповесцях «Цемра ахінае зямлю» (1957), «Брама раю» (1960) праблемы быцця чалавека ў складанай гістарычнай плыні часу, пошукі справядлівасці, веры, сэнсу існавання. У аповесці «Ужо амаль нічога» (1976) даследуе душэўны стан і памкненні мастака, у аповесці «Ніхто» (1983) праз міфалагічную прызму спрабуе асэнсаваць месца і прызначэнне чалавека ў Сусвеце. Яго творам уласцівы філасафічнасць, нетрадыцыйнае светаўспрамынне, экзістэнцыяльная праблематыка.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць