Ежы Гофман
Ежы Юліян Гофман (Хофман, польск.: Jerzy Julian Hoffman; нар. 15 сакавіка 1932, Кракаў) — польскі кінарэжысёр і сцэнарыст.
Ежы Гофман | |
---|---|
Jerzy Hoffman | |
Дата нараджэння | 15 сакавіка 1932[1] (92 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Польшча |
Дзеці | Joanna Hoffman[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Кар’ера | 1954 - дагэтуль |
Узнагароды | |
IMDb | 0388956 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 15 сакавіка 1932 года ў Кракаве ў сям’і ўрачоў. У 1940 годзе васьмігадовым дзіцем разам з бацькамі быў сасланы на пасяленне ў Сібір. У 1945 годзе вярнуўся ў Польшчу. Навучаўся ў Быдгашчы. У 1955 годзе скончыў Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі.
Як рэжысёр дэбютаваў у 1955 годзе. Узнагароджаны прызамі польскага Міністэрства культуры. Намінаваўся на прэмію Оскар. Найбольш вядомы дзякуючы экранізацыям раманаў Генрыка Сянкевіча і Тадэвуша Даленгі-Мастовіча.
У 1980 годзе Гофман быў мастацкім кіраўніком творчага аб’яднання «Задыяк». У рамках гэтага аб’яднання ён пачаў працаваць над новай экранізацыяй рамана, на гэты раз выбраўшы «Знахара» Тадэвуша Даленгі-Мастовіча, галоўны герой якога, лекар, пакутуе ад амнезіі. Фільм «Знахар» (1982) набыў вялікую папулярнасць сярод гледачоў.
У чатырох фільмах выконваў ролі (у 3-х з іх гуляў самога сябе), у двух быў апавядальнікам.
Абраная фільмаграфія
правіць- Гангстары і філантропы, 1963 (з Эдвардам Скужэўскім)
- Закон і кулак, 1964 (з Эдвардам Скужэўскім)
- Пан Валадыёўскі, 1969 (экранізацыя рамана Генрыка Сянкевіча).
- Патоп, 1974 (экранізацыя рамана Сянкевіча).
- Пракажоны, 1976, па рамане Хелены Мнішак
- Знахар, 1982, (экранізацыя рамана Тадэвуша Даленгі-Мастовіча).
- Агнём і мячом (Ogniem i mieczem, 1999).
- Варшаўская бітва 1920 (Bitwa warszawska 1920, 2011).
Узнагароды
правіць- Ганаровы грамадзянін Быдгашча (2003).
Зноскі
- ↑ Jerzy Hoffman // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1020322446 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.