Ежы Папялушка
Ежы Папялушка (польск.: Jerzy Popiełuszko; 14 верасня 1947, Акопы, гміна Сухаволя, Падляскае ваяводства — 19 кастрычніка 1984, каля Улацлаўка) — польскі каталіцкі святар, звязаны з «Салідарнасцю», капелан рабочых, быў забіты функцыянерамі Службы Бяспекі (СБ). Блаславёны.
Ежы Папялушка | |
---|---|
польск.: Jerzy Popiełuszko | |
![]() Блажэнны бацька Ежы Папялушка | |
Дата нараджэння | 14 верасня 1947[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 кастрычніка 1984[4][1][…] (37 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Шануецца | Рымска-каталіцкая царква |
Беатыфікаваны | 6 чэрвеня 2010 |
У ліку | мучаніка |
Дзень памяці | 19 кастрычніка |
Падзвіжніцтва | мучаніцкая смерць |
Альма-матар | |
Маці | Marianna Popiełuszko[d] |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў 1947 годзе, скончыў духоўную семінарыю ў Варшаве. У 1972 годзе быў пасвечаны на святара кардыналам Стэфанам Вышынскім. Падчас забастовак у 1980 годзе займаўся душпастырскай апекай у асяроддзі працаўнікоў Варшавы (спавядаў, правіў літургіі падчас страйку ў Гуце-Варшава).
Лічыўся адным з духоўных пастыраў арганізацыі «Салідарнасць». Публічна крытыкаваў камуністычную ўладу, адкрыта выступаў у абарону правоў чалавека і захавання ідэалаў «Салідарнасці» (літургіі за Бацькаўшчыну ў парафіі Св. Станіслава Косткі ў Варшаве падчас ваеннага становішча). 19 кастрычніка 1984 года ксёндз Папялушка быў выкрадзены функцыянерамі СБ, жорстка закатаваны і ўтоплены ў Вісле.
Сёння яго магіла знаходзіцца ля касцёлу Св. Станіслава Косткі ў варшаўскім раёне Жалібож.
ПамяцьПравіць
Працэс беатыфікацыі ксяндза Папялушкі афіцыйна пачаўся 8 лютага 1997 года ў касцёле Св. Станіслава Косткі, а дыяцэзіяльны этап працэсу скончыўся дакладна чатыры гады пазней. Затым з 3 мая 2001 года пачалася праца Кангрэгацыі па справах кананізацыі, якая ў 2002 годзе выдала пастанову пра сапраўднасць працэсу. 19 снежня 2009 года быў аб’яўлены дэкрэт Папы Рымскага Бенедыкта XVI пра яго пакутніцтва[5]. Беатыфікацыю прызначылі на 6 чэрвеня 2010 года ў Варшаве.
Фільмы пра Папялушку знялі: ў 1988 годзе Агнешка Голанд — «To Kill a Priest» («Забіць святара») і ў 2009 годзе Рафал Вячынскі — «Popiełuszko. Wolność jest w nas» («Папялушка. Свабода ўнутры нас»).
13 кастрычніка 2009 года быў узнагароджаны Ордэнам Белага Арла [6]. У 2009 годзе, на 25-аю гадавіну смерці святара, Польская Пошта выпусціла марку 1,55 злотага з яго выявай[7].
- Помнік ксяндзу Папялушцы ў Беластоку
Зноскі
- ↑ а б Jerzy Popiełuszko // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Jerzy Popieluszko // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jerzy Popiełuszko // GCatholic.org — 1997.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Ewa K. Czaczkowska, Jan Paweł II i ks. Jerzy na ołtarze w 2010 r.(недаступная спасылка) // rp.pl, 21.12.2009 (польск.)
- ↑ Postanowienie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 13 października 2009 r. o nadaniu orderu, M.P. Nr 28, poz. 314 Архівавана 1 мая 2015. // (польск.)
- ↑ Znaczki wprowadzone do obiegu w okresie: 30.09 — 31.12 2009r.: Архівавана 8 сакавіка 2010. // poczta-polska.pl (польск.)
ЛітаратураПравіць
- Milena Kindziuk, Ksiądz Jerzy Popiełuszko. Axel Springer, ISBN 978-83-7558-255-0.
СпасылкіПравіць
- Інфармацыйны партал Інстытуту нацыянальнай памяці Архівавана 9 жніўня 2013. (англ.) (польск.)
- Pra Papiałušku pa našamu