Ежы Сапега

палкоўнік каралеўскі

Ежы Сапега, або Юрый Сапега (1637—1640 — 1667[2], Іспанія) — палкоўнік каралеўскі.

Ежы Сапега
Нараджэнне не раней за 1637 і не пазней за 1640
Смерць 1667[1]
Род Сапегі
Бацька Мікалай Крыштаф Сапега[1]
Маці Сюзана з Гасеўскіх[d][1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

З чарэйскай лініі Сапегаў, сын пісара польнага літоўскага Мікалая Крыштафа Сапегі і Сюзаны з Гасеўскіх. Звесткі пра яго, у тым ліку на партрэце кодзеньскай серыі, у асноўным уяўныя. Ён не памёр у 1642 годзе ва ўзросце 35 гадоў, гэта не адпавядае жыццю бацькі (1613-2.6.1639), раней за якога Ежы нарадзіцца не мог. Мікалай Крыштаф ажаніўся ў 1637 годзе, таму на час смерці караля Уладзіслава Вазы (1648) Ежы было да 10 гадоў, ён не браў удзелу ў элекцыі гэтага караля і не выконваў яго даручэнняў як староста вілкавішскі. Староства мог атрымаць пасля бацькі, але крыніцамі гэта не пацверджана. Не быў і кавалерам ордэна Белай Стужкі, такая адзнака не вядома еўрапейскай фалерыстыцы. Памёр, напэўна, і праўда ў Іспаніі, што дало глебу паданню пра пасольства і ордэн.[2]

Аўтар уяўнай біяграфіі Ежы Сапегі — Алойзі Міштальт, са спасылкай на неназваныя кодзеньскія дакументы, а напэўна са словаў канцлера літоўскага Яна Фрыдэрыка Сапегі, паблытаў пісара польнага Мікалая Крыштафа (1613—1639) з вялікім кухмістрам Мікалаем Сапегам (†1611), злучыў іх у адну асобу і прыпісаў першаму сыноў і дачок другога, адвольна падаючы імёны і біяграфічныя звесткі.[2]

Ордэн Белай Стужкі, напэўна, таксама ўзнік ва ўяўленні Яна Фрыдэрыка Сапегі, які падае яго гісторыю, выгляд інсігній і атрыманне Ежы Сапегам, паслом караля Жыгімонта Вазы (1566—1632) — таксама блытаючы двух Мікалаяў з розных пакаленняў. Зыходзячы з пададзенага апісання, асновай уяўленняў быў сапраўдны кастыльскі Ордэн Стужкі, але ордэнскія інсігніі ні ў апісанні, ні на партрэце Ежы Сапегі не адпавядаюць яму[3].[4]

Партрэт правіць

 
Эскіз 1709 года.
 
Партрэт 1709 года, абноўлены ў 1876 годзе.
 
Перарысоўка Ю. Лоскага 1855 года.

Партрэт з генеалагічнай серыі роду (72 партрэты) створаны ў 1709 годзе на заказ Яна Фрыдэрыка Сапегі для кодзеньскай базілікі Св. Ганны[pl]. Захаваўся таксама арыгінальны эскіз (цяпер у Нацыянальным музеі ў Кракаве) невядомага аўтара ўсёй серыі. Надпіс на патрэце: «Georgius 1. | Capitaneus Wilkowiscensis | Nicolai Notarii Campestris M.D.L. | Filio Legatus Vladislai 4. Catolicum | Ab Eodem Ordine Eques Albae Taeniae | Honoratus, Obiit Caelebs Anno 1642. AE:35.», — нязначна адрозніваецца ад надпісу на эскізе. Абнаўляўся ў 1876 годзе.[4] Перарысоўка Юзафа Лоскага 1855 года дае іншы надпіс: «Georgius 2. | NICOLAI Notarii Campestri FILIUS | Capitaneus Vilkisicnsic | Poseł do Hiszpanii orderu | Albae Themiae kawaler»[5]. На думку М. Каламайскай-Саед, цяперашні надпіс з’явіўся пасля абнаўлення партрэта ў 1876 годзе, а першапачатковы зафіксаваны перарысоўкай Ю. Лоскага, але параўнанне з эскізам не пацвярджае такое меркаванне.

Ежы Сапега выяўлены з іспанскай востраканечнай барадой і ў іншаземным строі — вузкай вопратцы з вытанчаным каўнерам, што, напэўна, лічылі важным элементам падання пра меркаваную дыпламатычную місію ў Іспанію, дзе ён памёр. Падоўжаны твар з вялікім прамым носам і міндалепадобнымі вачамі, характэрны ўсім партрэтам кодзеньскай серыі, напэўна, пацвярджаў належнасць да нашчадкаў Нарымонта. Стужцы і знаку ордэна Albae Taeniae і, напэўна, дэвізу ордэна Pietas et Iustitia (лац.: Дабро і Справядлівасць) бракуе праўдзівасці. На думку М. Каламайскай-Саед, патрэт цалкам уяўны.[4]

Зноскі

  1. а б в Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 65. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. а б в Kałamajska-Saeed 2006, p. 158.
  3. Астахов, 2019
  4. а б в Kałamajska-Saeed 2006, p. 159.
  5. Sapieha, Kałamajska-Saeed, 2008, p. 76.

Літаратура правіць