Адкрыць галоўнае меню

Езіды (курд.: êzdî) — субэтнічная і канфесійная група ў складзе курдскага народа. Размаўляюць на курманджы — паўночным дыялекце курдскай мовы, вызнаюць езідызмманатэістычную рэлігію на аснове зараастрызма.

Езіды
(êzdî)
Yazidism08.jpg
Мужчыны-езіды
Агульная колькасць каля 1 млн.[1]
Рэгіёны пражывання Ірак, Сірыя, Арменія, Грузія
Мова курманджы
Рэлігія езідызм
Блізкія этнічныя групы курды, персы, талышы, асеціны

У цяперашні час езідаў налічваецца не менш за мільён чалавек. Большасць езідаў расселена ў рэгіёне Курдыстана на тэрыторыі Ірака і Сірыі. Таксама пражываюць у Арменіі, дзе з'яўляюцца другой па колькасці этнічнай групай пасля армян, у Грузіі, жывуць у Расіі і краінах Заходняй Еўропы. Па дадзеных перапісу насельніцтва 2009 года, на тэрыторыі Беларусі пражывала 45 езідаў[2].

Пасля захопу ў жніўні 2014 года горада Сінджар на поўначы Іраку, які насялялі езіды, радыкальныя ісламісты забілі некалькі тысяч чалавек. Жанчын і дзяўчынак баевікі выкрадалі, адпраўлялі ў рабства ў суседнюю Сірыю, падвяргалі сексуальнаму гвалту. Тысячы мужчын і хлопчыкаў былі забіты або прапалі без вестак. Іх катавалі, забіралі ў палон, забівалі. Больш за 50 тысяч езідаў беглі ў горы. Баевікі аблажылі іх. Многія людзі, у іх ліку старыя і дзеці, памерлі ад недахопу лекаў, ежы і вады.

Шэраг міжнародных арганізацый, у тым ліку ААН, асудзілі дзеянні джыхадыстаў супраць езідаў у Іраку. Яны абвінавацілі тэрарыстаў у генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасці[3].

У 2014 годзе баевікі ІДІЛ захапілі пасёлак Коча. Разам з іншымі езідамі трапіла ў лік тых, каго пераследвалі ісламісты, Надзя Мурад (нар. 1993). Большасць яе сям’і джыхадзісты забілі за адмову прыняць іслам. Надзя апынулася ў сексуальным рабстве, спрабавала няўдала бегчы, за што падвяргалася катаванням. Некалькі разоў перапрадавалася. Змагла збегчы толькі пасля трох месяцаў палону. У 2016 годзе Надзя Мурад стала паслом па абароне годнасці людзей, якія перажылі гандаль, ад упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці, яна лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2018.

Зноскі