Екерэ (камуна, лен Стакгольм)
камуна ў лене Стакгольм, Швецыя
Камуна Екерэ (шведск.: Ekerö kommun) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка мясцовага самакіравання, якая знаходзіцца ў лене Стакгольм у цэнтральнай Швецыі. Размешчана на 140 астравах возера Мэлярэн, найбольш значныя з якіх Экерэн, Фэрінгсё, Лювён, Адэльсё, Б'ёркё, Гэльгё, Мунсё. З’яўляецца часткай Вялікага Стакгольма. Галоўны горад — Екерэ.
Екерэ | |||
---|---|---|---|
шведск.: Ekerö kommun | |||
![]() | |||
|
|||
Краіна |
![]() |
||
Уваходзіць у | Стакгольм | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Екерэ | ||
Дата ўтварэння | 1 студзеня 1971[2] | ||
Кіраўнік | Adam Reuterskiöld[d][1] | ||
Насельніцтва (2015) | 26 984 чал. | ||
Шчыльнасць | 119,08 чал./км² | ||
Плошча | 386,58 км² | ||
![]() |
|||
Афіцыйны сайт | |||
![]() |
На тэрыторыі камуны знаходзяцца адразу два аб’екты, уключаныя ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА — каралеўскі палац Дротнінгхальм, які цяпер з’яўляецца галоўнай рэзыдэнцыяй шведскага караля, і Бірка — рэшты горада эпохі вікінгаў (на востраве Б'ёркё).
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва складае 26 984 чалавек (станам на студзень 2015 года)[3].
Колькасць насельніцтва камуны Екерэ за 1970-2015 гады | ||||
---|---|---|---|---|
Год | Насельніцтва | |||
1970 | 12 594 | |||
1975 | 15 081 | |||
1980 | 15 927 | |||
1985 | 16 534 | |||
1990 | 18 785 | |||
1995 | 20 866 | |||
2000 | 22 266 | |||
2005 | 24 010 | |||
2010 | 25 410 | |||
2015 | 26 984 | |||
Крыніца: SCB - Folkmängd efter region och tid. |
Асобы
правіць- Карл XVI Густаў — кароль Швэцыі
- Сільвія — каралева Швецыі
- Людміла Энгквіст — шведская спартсмэнка расійскага паходжання
- Агнэта Фэльтскуг — шведская спявачка, былая ўдзельніца ABBA
- Макс Мартын — шведскі прадюсер і аўтар песень, на рахунку якога супрацоўніцтва з шэрагам сусветнавядомых выканаўцаў
Зноскі
- ↑ http://www.ekero.se/Kommun_och_politik/Kommunens-organisation/Den-politiska-organisationen/Kommunstyrelsen/ Праверана 23 верасня 2017.
- ↑ Andersson P. Sveriges kommunindelning 1863-1993 — Mjölby: Draking, 1993. — 132 с. — ISBN 978-91-87784-05-7
- ↑ Folkmangd i riket, lan och kommuner (шведск.) . Цэнтральнае бюро статыстыкі Швецыі. Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2013. Праверана 24 лютага 2018.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Екерэ (камуна, лен Стакгольм)
- Афіцыйны сайт камуны Екерэ