Елаўфэйс

раман Рэбекі Куанг, напісаны ў 2023 годзе

«Елаўфэйс» (англ.: Yellowface, літаральна «Жаўтатварая») — раман Рэбекі Куанг, напісаны ў 2023 годзе. Кніга ўяўляе сабой метапрозу аб сацыяльных медыя, у прыватнасці аб Твітэры, і высмейвае расавую разнастайнасць у выдавецкім бізнесе[1][2].

Елаўфэйс
англ.: Yellowface
Аўтар Рэбека Куанг
Жанр
Мова арыгінала aнглійская
Арыгінал выдадзены май 2023
Перакладчык Наста Карнацкая
Выпуск 2023
ISBN 9780063250833

У 2023 годзе Libro.fm назваў «Елаўфэйс» адной з 10 найлепшых аўдыёкніг года[3], а Time уключыў яе ў спіс «100 кніг, якія трэба прачытаць у 2023 годзе»[4]. Таксама раман стаў найлепшай кнігай 2023 года па версіі Amazon[5][6].

На беларускай мове раман выйшаў у сакавіку 2025 года ў перакладзе Насты Карнацкай[7].

Джун Хэйвард (англ.: June Hayward) — маладая няўдачлівая раманістка, якая губляецца на фоне былой аднакласніцы і сваёй знаёмай Афіны Лю (англ.: Athena Liu), амерыканскай пісьменніцы кітайскага паходжання, любіміцы выдаўцоў. Джун аказваецца адзінай сведкай смерці Афіны і вырашае пазіцыянаваць сябе як найлепшую сяброўку аўтара і пачынае рэдагаваць і перапісваць апошні неапублікаваны рукапіс Афіны, раман пра кітайскіх працоўных падчас Першай сусветнай вайны. Паступова Джун настолькі ўжываецца ў ролю аўтара, змяняе усё больш і больш чарнавік, што вырашае апублікаваць раман як уласную працу.

Выдаўцы з захапленнем прымаюць рукапіс і прапануюць Джун вялікі аванс. Каб пазбегнуць выкрыцця, яна публікуе кнігу пад псеўданімам з кітайскім гучаннем Джуніпер Сонг (англ.: Juniper Song) і робіць фатаграфіі, на якіх незразумела яе расавая прыналежнасць. Але, нягледзячы на ​​ўсе хітрыкі, вакол поспеху рамана разгараюцца спрэчкі, і Джун даводзіцца адбівацца ў Твітэры ад абвінавачванняў у культурнай апрапрыяцыі і плагіяце.

Крытыка

правіць

Узнагароды

правіць
Год Узнагарода Вынік Крыніца
2023 Barnes & Noble Book of the Year Award У шорт-лісце [8]
Books Are My Bag Readers' Awards У шорт-лісце [9]
Foyles Books of the Year Fiction Перамога [10]
Goodreads Choice Awards Fiction Перамога [11]
Libby Book Award Book Club Pick Перамога [12]
New England Book Award Fiction У шорт-лісце [13]
Waterstones Book of the Year У шорт-лісце [14]
2024 Aspen Words Literary Prize Доўгі спіс [15]
Audie Award Fiction У шорт-лісце [16]
British Book Awards Fiction Перамога [17][18][19]
TikTok Book Awards UK & Ireland Book of the Year (International) У шорт-лісце [20]
Indie Book Awards Fiction Перамога [21]
American Book Awards Перамога [22]

Зноскі

правіць
  1. Zimmerman, Haley (2023-05-17). "R.F. Kuang satirizes the publishing industry in new novel 'Yellowface'". The Seattle Times(англ.). Архівавана з арыгінала 2024-01-15. Праверана 2024-04-27.
  2. Saleh, Reema. The Specters of “Yellowface” (англ.). Chicago Review of Books (19 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2023. Праверана 27 ліпеня 2023.
  3. Schaub, Michael. Lists of the Top Audiobooks of 2023 Are Revealed (англ.). Kirkus Reviews (30 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2023. Праверана 28 красавіка 2024.
  4. Time 100 Must-Read Books of 2023 (англ.). Locus Online (20 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2023. Праверана 28 красавіка 2024.
  5. Spanoudi, Melina. Yellowface named Amazon's Best Book of the Year(нявызн.). The Bookseller (16 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2023. Праверана 28 красавіка 2024.
  6. Yellowface Named Amazon UK Best Book of the Year (англ.). Locus Online (17 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2023. Праверана 28 красавіка 2024.
  7. Актуальны бэстсэллер ад Янушкевіча
  8. Schaub, Michael. B&N Reveals Finalists for Book of the Year (англ.). Kirkus Reviews (7 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы January 16, 2024. Праверана 28 красавіка 2024.
  9. 2023 Books Are My Bag Readers Awards (англ.). Locus Online (8 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы November 15, 2023. Праверана 28 красавіка 2024.
  10. 2023 Foyles Books of the Year Winners (англ.). Locus Online (1 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы December 25, 2023. Праверана 28 красавіка 2024.
  11. Schaub, Michael. Winners of the Goodreads Choice Awards Revealed (англ.). Kirkus Reviews (8 снежня 2023). Праверана 28 красавіка 2024.
  12. 2023 Libby Book Awards Winners (англ.). Locus Online (14 сакавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы March 21, 2024. Праверана 28 красавіка 2024.
  13. 2023 New England Book Awards (англ.). Locus Online (30 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы February 29, 2024. Праверана 28 красавіка 2024.
  14. 2023 Waterstones Book of the Year (англ.). Locus Online (30 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы December 25, 2023. Праверана 28 красавіка 2024.
  15. Anderson, Porter. The Aspen Words Literary Prize Names Its 2024 Longlist (англ.). Publishing Perspectives (8 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2023. Праверана 28 красавіка 2024.
  16. 2024 Audie Awards Finalists (англ.). Locus Online (16 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы February 17, 2024. Праверана 28 красавіка 2024.
  17. The British Book Awards. Waterstones.
  18. locusmag. 2024 British Book Awards (англ.). Locus Online (14 мая 2024). Праверана 7 кастрычніка 2024.
  19. Anderson, Porter. British Book Awards: The 2024 Trade and Book Honors (англ.). Publishing Perspectives (14 мая 2024). Праверана 7 кастрычніка 2024.
  20. 2024 TikTok Book Awards Shortlist. Locus Online.
  21. Kuang, Rundell, Khan and Tregoning win 2024 Indie Book Awards. The BookSeller.
  22. Jessica Hagedorn, R.F. Kuang among winners of American Book Awards, which celebrate multiculturalism. The Associated Press.