Алена (спадарожнік)

спадарожнік
(Пасля перасылкі з Елена, спадарожнік)

Але́на (стар.-грэч.: Ἑλένη) — натуральны спадарожнік Сатурна. Быў адкрыты 1 сакавіка 1980 з дапамогай Абсерваторыі Пік-дзю-Мідзі французскімі астраномамі П'ерам Лаке і Жанам Лекашо. Першапачаткова спадарожнік зваўся S/1980 S 6. У 1988 спадарожніку прысвоена імя Алена. Таксама выкарыстоўваецца імя Saturn XII.

Алена
спадарожнік Сатурна
Гісторыя адкрыцця
Першаадкрывальнік П'ер Лаке і Жан Лекашо
Дата адкрыцця 1 сакавіка 1980
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 377396 км (радыус)
Эксцэнтрысітэт 0.0022 (блізкая да кругавой)[1]
Перыяд абарачэння 2,77 дня
Нахіл арбіты 0,019° (да экватара Сатурна)
Фізічныя характарыстыкі
Дыяметр 36 × 32 × 30 км; 32 км сярэдні
Маса 8×1017 кг[2]
Атмасфера няма

Спадарожнік з'яўляецца суарбітальным Дыёне і размяшчаецца ў пункце Лагранжа L4 сістэмы Сатурн-Дыёна, таму ў сваім руху спадарожнік апярэджвае Дыёну. З-за гэтага Алену завуць часам як Дыёна B.

Здымак Алены, атрыманы Вояджэрам-2


Зноскі

Спасылкі правіць