Елізавета Крысціна Браўншвейг-Вольфенбютэльская
Елізавета Крысціна Браўншвайг-Вольфенбютэльская (ням.: Elisabeth Christine von Braunschweig-Wolfenbüttel; 28 жніўня 1691, Браўншвайг — 21 снежня 1750, Вена) — прынцэса Браўншвайга-Вольфенбютэля, жонка імператара Карла VI і тытулярная імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі. Маці эрцгерцагіні Марыі Тэрэзіі.
Елізавета Крысціна Браўншвайг-Вольфенбютэльская Elisabeth Christine von Braunschweig-Wolfenbüttel | ||
![]() | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
1711 — 1740 | ||
Папярэднік | Вільгельміна Амалія Браўншвайгская | |
Пераемнік | Марыя Амалія Аўстрыйская | |
Дзейнасць | палітык, валадарная каралева | |
Нараджэнне | 28 жніўня 1691[1][2][3] | |
Смерць | 21 снежня 1750[1][2][3] (59 гадоў) | |
Пахаванне | ||
Дынастыя | Дынастыя Вельфаў | |
Бацька | Людвіг Рудольф[d] | |
Маці | Крысціна-Луіза Эцінгенская[d] | |
Муж | Карл VI Габсбург | |
Дзеці | Марыя Тэрэзія, Марыя Ганна Аўстрыйская, Марыя Амалія Габсбург[d] і Леапольд Ёган Габсбург[d] | |
Узнагароды | ||
Прынцэса Елізавета Крысціна была першым дзіцем у сям’і герцага Людвіга Рудольфа Браўншвайг-Вольфенбютэльскага і яго жонкі Крысціны Луізы Этынгенскай.
Дзед Елізаветы Крысціны Антон Ульрых Браўншвайг-Вольфенбютэльскі здолеў умовіцца з імператрыцай Амаліяй Вільгельмінай Браўншвайг-Люнебургской пра заручыны сваёй 13-гадовай унучкі з Карлам. Выгадаваная ў пратэстанцкім веравызнанні нявеста некаторы час супрацівілася вяселлю, не жадаючы прымаць каталіцтва, але затым здалася і перайшла ў каталіцтва 1 мая 1707 года ў Бамбергу.
У 1708 годзе маладыя ажаніліся ў Барселоне. У 1711 годзе памёр імператар Іосіф I. Карл, які не бачыў у Елізаветы Крысціны якіх-небудзь здольнасцей у палітычных справах, тым не менш пакінуў жонку намесніцай у Іспаніі, а сам адправіўся ў Вену каранавацца імператарам. Елізавета Крысціна пакінула Іспанію ў 1713 годзе.
Адзіны і доўгачаканы сын Карла і Елізаветы Крысціны Леапольд Іаган памёр неўзабаве пасля нараджэння. З чатырох дзяцей Елізаветы Крысціны дажылі да сталага ўзросту толькі двое. Дачка Марыя Ганна памерла пры родах. Праз выжылую дачку Марыю Тэрэзію Елізавета Крысціна з’яўляецца родапачынальніцай галіны Габсбургаў-Латарынгскіх. Пахавана ў Імператарскім магільным склепе ў Вене.
Дачка Марыя Тэрэзія таксама не дазваляла маці ўдзельнічаць у кіраванні, хоць і паважала яе. Аднак Елізавеце Крысціне атрымалася арганізаваць шлюб сваёй пляменніцы Елізаветы Крысціны Браўншвайгскай з каралём Прусіі Фрыдрыхам II і свайго пляменніка Антона Ульрыха Браўншвайгскага з Ганнай Леапольдаўнай.
НашчадкіПравіць
- Леапольд Іаган (1716—1716), эрцгерцаг Аўстрыйскі
- Марыя Тэрэзія (1717—1780), эрцгерцагіня Аўстрыі, каралева Венгрыі і Багеміі, у шлюбе з Францам I Стэфанам Латарынгскім
- Марыя Ганна (1718—1744), эрцгерцагіня Аўстрыйская, у шлюбе з Карлам Аляксандрам Латарынгскім
- Марыя Амалія (1724—1730), эрцгерцагіня Аўстрыйская
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Elisabeth Christine von Braunschweig-Wolfenbüttel // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Lundy D. R. Elisabeth Christine Prinzessin von Braunschweig-Wolfenbüttel // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Dr. Constant v. Wurzbach Habsburg, Elisabeth Christine von Braunschweig // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 6. — S. 175.
- ↑ 4,0 4,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122035143 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
ЛітаратураПравіць
- Wilhelm Hoeck: Anton Ulrich und Elisabeth Christine von Braunschweig-Lüneburg-Wolfenbüttel. Eine durch archivalische Dokumente begründete Darstellung ihres Übertritts zur römischen Kirche. Wolfenbüttel 1845. Google books
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Елізавета Крысціна Браўншвайг-Вольфенбютэльская