Епархіяльныя вучылішчы

Епархіяльныя вучылішчы — сярэднія жаночыя навучальныя ўстановы ў Расійскай імперыі. Заснаваны паводле Статута 1843 г. пераважна для дачок праваслаўнага духавенства. Утрымліваліся на сродкі збораў з цэркваў, свечачных заводаў і інш.

Падпарадкоўваліся Сіноду. Навучальны курс (6 класаў, з 1900 г. спецыяльны дадатковы 7-ы педагагічны клас) набліжаўся да курса жаночых гімназій. Епархіяльныя вучылішчы мелі розную арганізацыю і ў іх прымаліся толькі дачкі праваслаўнага духавенства. У 1868 г. атрымалі адзіны статут і для навучання сталі прымацца прадстаўніцы іншых саслоўяў. Пры гэтым дачкі святароў навучаліся бясплатна, а дзяўчынкі з іншых саслоўяў за аплату. Выпускніцы атрымлівалі права хатніх настаўніц і настаўніц пачатковых, пераважна сельскіх, школ (з 1884 г. — царкоўнапрыходскіх). Пры некаторых епархіяльных вычулішчах існавалі пачатковыя школы, у якіх выхаванкі старэйшых класаў праходзілі практыку.

У 1888 г. было 40 епархіяльных вучылішчаў, у якіх праходзілі навучанне 10 тыс. навучэнцаў. У 1912 г. існавала 70 вучылішчаў і 26,5 тыс. вучаніц. На тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў існавалі наступныя епархіяльныя вучылішчы: Спаса-Ефрасіннеўскае каля Полацка1844 г.), у Парычах1860 г.), Мінску і Магілёве (1863 г.), Віцебску (1864 г.).

Ліквідаваны паводле пастановы Савета народных камісараў РСФСР ад 24 снежня 1917 г. і спынілі сваё існаванне ў 1918—пачатку 1920-х гадоў

Літаратура правіць