Ерэванскі метрапалітэн
Ерэванскі метрапалітэн (арм.: Կարեն Դեմիրճյանի անվան Երևանի Մետրոպոլիտեն, поўная назва - Ерэванскі метрапалітэн імя Карэна Дземірчана) — лінія метрапалітэна ў Ерэване (Арменія).
Ерэванскі метрапалітэн | |
---|---|
![]() | |
Інфармацыя | |
Краіна |
![]() |
Горад |
![]() |
Дата адкрыцця | 7 сакавіка 1981 |
Даўжыня ліній | 12,1 км |
Колькасць станцый | 10 |
Колькасць ліній | 1 (падзяляецца на 2) |
Пасажырапаток за дзень | 40000 |
Пасажырапаток за год | 14929100 |
Схема ліній | |
![]() |
|
ГісторыяПравіць
Адкрыты 7 сакавіка 1981 года. Налічвае 10 станцый, размешчаных на адной лініі (а таксама адной аднашляхавай галінцы «Шэнгавіт» - «Чарбах»), агульная працягласць ліній - 12,1 км. Рух цягнікоў па асноўнай лініі ад станцыі «Дружба» да станцыі «Плошча Гарэгіна Нждэ» ажыццяўляецца па звычайнай схеме. Ад станцыі «Шэнгавіт» да станцыі «Чарбах» ходзіць цягнік-човен. Бо для гэтага цягніка не прадугледжана асобнага шляху, то выкарыстоўваецца правы пры руху ад цэнтра шлях. Цягнік ад станцыі «Чарбах» прыбывае на станцыю «Шэнгавіт» у перапынку паміж рухам цягнікоў па асноўнай лініі. Пасля гэтага машыніст пераходзіць у іншую кабіну і цягнік адпраўляецца назад на станцыю «Чарбах».
Яшчэ восем станцый мяркуецца пабудаваць. Будаўніцтва метрапалітэна было пачата ў 1972 годзе, спачатку як метратрам, па ходзе будаўніцтва быў перароблены ў метрапалітэн. Аб'явы ў метро гучаць на армянскай і англійскай мовах, назвы станцый напісаны на армянскай і рускай мовах, шыльды з указаннем напрамкі руху цягнікоў напісаны на армянскай, рускай і англійскай мовах. Пасля распаду СССР у эмблеме ерэванскага метрапалітэна літара «М» была заменена на аналагічную армянскую літару «Մ», збольшага нагадвае лацінскую літару "V".
Рухомы састаўПравіць
Лінію абслугоўвае адзінае электрадэпо «Шенгавит». На лініі выкарыстоўваюцца двухвагонная склады з галаўных вагонаў тыпу 81-717, гэта значыць без прамежкавых вагонаў тыпу 81-714, якія знаходзяцца ў дэпо на кансервацыі. З верасня 2011 года пакладзены пачатак мадэрнізацыі вагонаў 81-717.