Еўдакія Ільінічна Уралава
Еўдакі́я Ільі́нічна Ура́лава (22 жніўня 1902, в. Сакалянка Смаленскай губерні — 17 мая 1985) — беларускі савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, наркам асветы БССР (1938—1941), міністр асветы БССР (1946—1947).
Еўдакія Ільінічна Уралава | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Аляксей Кляшчоў Кірыл Мазураў Мікалай Аўхімовіч |
||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Панцеляймон Панамарэнка | ||||||
Папярэднік | пасада ўтвораная, яна сама, як наркам асветы БССР | ||||||
Пераемнік | Міхаіл Зімянін | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Кузьма Кісялёў Іван Былінскі Панцеляймон Панамарэнка |
||||||
Папярэднік | Уладзімір Півавараў | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная, яна сама, як міністр асветы БССР | ||||||
Нараджэнне |
22 жніўня (4 верасня) 1902 |
||||||
Смерць |
17 мая 1985 (82 гады) |
||||||
Партыя | УКП(б) (1926) | ||||||
Адукацыя | Вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПСС | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьЧлен УКП(б)/КПСС з 1926. У 1921—1929 гадах — настаўніца, жаночы арганізатар валаснога камітэта УКП(б), інструктар Рослаўльскага павятовага камітэта УКП(б), народны суддзя горада Рослаўль.
У 1931 скончыла Вышэйшыя юрыдычныя курсы ў Маскве. З 1931 года на працы ў Полацкім гарадскім Судзе, у пракуратуры горада Полацк.
У 1937 па сакавік 1938 года 2-і сакратар Полацкага акруговага камітэта, далей 1-ы сакратар Полацкага раённага камітэта КП(б) Беларусі.
З 1938 года ўзначаліла Народны камісарыят асветы БССР, пасля стала першым міністрам асветы Беларускай ССР (займала пасаду па 1947).
У 1948—1950 гадах — намесніца старшыні Беларускага рэспубліканскага таварыства па распаўсюджванню палітычных і навуковых ведаў.
У 1950—1958 гадах — намесніца старшыні СМ БССР.
Абіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання, член Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР (1946—1950). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1938—1947 і 1951—1959 гадах. Член ЦК КПБ у 1938—1949 і 1952—1960 гадах. У 1954 скончыла Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС.
Памерла ў 1985 годзе.
Зноскі
- ↑ Руская Вікіпедыя — 2001.
Літаратура
правіць- Уралова Евдокия Ильинична // Белорусская ССР. Краткая энциклопедия. — Минск: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — С. 624. — 737 с.
- Уралова Евдокия Ильинична. Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898—1991