Еўрапейская кааліцыя Свабодная Беларусь
Еўрапейская кааліцыя «Свабодная Беларусь» — грамадска-палітычная кааліцыя арганізацый, якая выступае супраць праўлення прэзідэнта А. Лукашэнка. Створана 1 лістапада 2003 г.[1],як альтэрнатыва кааліцыі «5+», у якой прысутнічалі камуністы.
Еўрапейская кааліцыя Свабодная Беларусь | |
---|---|
Лідар | Андрэй Саннікаў |
Дата заснавання | 1 лістапада 2003 |
Штаб-кватэра | |
Краіна |
Галоўнай мэтай кааліцыі быў абраны шлях даць еўрапейскую будучыню народу Беларусі, садзейнічаць фарміраванню ў Беларусі дэмакратычнай дзяржавы і адкрытага грамадства.
Кааліцыя не была прывязаны да палітычных структур і не мела аформленай структуры.
Падчас парламенцкіх выбараў 2004 г. кааліцыя ўвайшла ў склад перадвыбарчай Кааліцыі дэмакратычных цэнтрыстаў, якая не набрала ніводнага дэпутацкага мандата. Увесну 2004 г. кааліцыя «Свабодная Беларусь» была аслаблена ў выніку арышту В. Леванеўскага і Міхаіла Марыніча.
Пасля асуджэння ў 2005 г. М. Статкевіча «Еўрапейская кааліцыя «Свабодная Беларусь» перастала існаваць як палітычны суб'ект.
На парламенцкіх выбарах 2008 г. кааліцыя вылучыла 60 прэтэндэнтаў, але здолела дамагчыся рэгістрацыі толькі 22.
Члены кааліцыі
правіць- Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) (падпісанты — Мікалай Статкевіч);
- Савет дэмакратычнага блока «Свабодная Беларусь» (Андрэй Саннікаў);
- Беларуская партыя жанчын Надзея (Валянціна Аляксандраўна Матусевіч);
- Малады Фронт (Павел Севярынец);
- кааліцыя «Беларускі жаночы форум» (Ніна Стужынская);
- грамадзянская ініцыятыва «Беларуская салідарнасць» (Анатоль Фёдараў);
- Беларускі страйкам прадпрымальнікаў (Валерый Станіслававіч Леванеўскі);
- Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Прыватная ўласнасць» (Леанід Малахаў);
- «Адраджэньне Айчыны»;
- грамадзянская ініцыятыва «Мы памятаем!»;
- і інш.