Еўрапейская кінапрэмія
Еўрапейская кінапрэмія (англ.: European Film Awards) — кінаўзнагарода, якую штогадова пачынаючы з 1988 года прысуджае Еўрапейская кінаакадэмія за асаблівыя дасягненні ў еўрапейскім кінематографе. Узнагароды прысуджаюцца больш чым у дзесяці намінацыях, найважнейшай з якіх з'яўляецца Лепшы фільм. На прэмію можа прэтэндаваць толькі еўрапейскае кіно, а таксама еўрапейскія прадзюсары, рэжысёры, акцёры і іншыя прадстаўнікі кінавытворчасці.
Еўрапейская кінапрэмія | |
---|---|
англ.: European Film Awards | |
![]() |
|
Арыгінальная назва | англ.: European Film Awards |
Краіна |
![]() |
Тып | штогадовая ўзнагарода[d] і група ўзнагарод[d] |
Кім уручаецца | Еўрапейская кінаакадэмія |
Дата заснавання | 1988 |
Статыстыка ўзнагароджанняў | |
Першае | 1988 |
Колькасць | 35 |
Сайт | europeanfilmawards.eu |
Да 1997 года Еўрапейская кінапрэмія мела іншую афіцыйную назву — «Прэмія Фелікс» — па назве статуэткі, якая ўручалася з 1988 па 1996 і пазней была заменена на жаночую статуэтку.
Кожны другі год цырымонія ўзнагароджання праходзіць у Берліне, у астатнія ж гады цырымонія праводзіцца ў іншых еўрапейскіх гарадах.
Працэдура ўзнагароджанняПравіць
Фільмы, якія прэтэндуюць на Еўрапейскую кінапрэмію, павінны быць еўрапейскімі поўнаметражнымі мастацкімі фільмамі, прызначанымі для нармальнага кінапраката, першы афіцыйны паказ якіх (будзь то на кінафестывалі ці ў звычайным кінатэатры) адбыўся пасля 1 ліпеня папярэдняга года. На аснове выбаркі з прыблізна 40 фільмаў, рэкамендаваных на намінацыю, члены Еўрапейскай кінаакадэміі галасуюць за выдзвіжэнне фільмаў на намінацыі ў асноўных катэгорыях.[1] Спісы намінантаў абвяшчаюцца ў пачатку лістапада на Севільскім еўрапейскім кінафестывалі. Затым на падставе намінацый члены Еўрапейскай кінаакадэміі галасуюць за пераможцу ў кожнай з катэгорый. Пераможцы абвяшчаюцца на цырымоніі ўзнагароджання ў пачатку снежня.
Права на ўдзелПравіць
Крытэрыі, па якіх фільм можна кваліфікаваць як еўрапейскі засноўваюцца на Дадатку II Еўрапейскай канвенцыі аб сумеснай кінематаграфічнай вытворчасці, выдадзенай Саветам Еўропы. Гэта вызначэнне можа быць пашырана на працы кінематаграфістаў ізраільскай і палестынскай нацыянальнасцяў.
Кінематаграфічны твор кваліфікуецца як еўрапейскі, калі ён дасягае прынамсі 15 ачкоў па наступнай табліцы:
Еўрапейскія элементы | Вага |
---|---|
Творчая група | |
Рэжысёр | 3 |
Сцэнарыст | 3 |
Кампазітар | 1 |
Выканаўчая група | |
Першая роля | 3 |
Другая роля | 2 |
Трэцяя роля | 1 |
Тэхнічная група | |
Аператар | 1 |
Гукааператар | 1 |
Мантажор | 1 |
Мастак | 1 |
Студыя або месца здымкаў | 1 |
Месца, дзе адбываўся пост-прадакшн | 1 |
Прымаючыя гарадыПравіць
№ | Год | Дата | Горад |
---|---|---|---|
1 | 1988 | 26 лістапада 1988 | Заходні Берлін |
2 | 1989 | 25 лістапада 1989 | ![]() |
3 | 1990 | 2 снежня 1990 | ![]() |
4 | 1991 | 1 снежня 1991 | ![]() |
5 | 1992 | 25 лістапада 1992 | ![]() |
6 | 1993 | 4 снежня 1993 | ![]() |
7 | 1994 | 27 лістапада 1994 | ![]() |
8 | 1995 | 12 лістапада 1995 | ![]() |
9 | 1996 | 8 лістапада 1996 | ![]() |
10 | 1997 | 7 снежня 1997 | ![]() |
11 | 1998 | 4 снежня 1998 | ![]() |
12 | 1999 | 4 снежня 1999 | ![]() |
13 | 2000 | 2 снежня 2000 | ![]() |
14 | 2001 | 1 снежня 2001 | ![]() |
15 | 2002 | 7 снежня 2002 | ![]() |
16 | 2003 | 6 снежня 2003 | ![]() |
17 | 2004 | 11 снежня 2004 | ![]() |
18 | 2005 | 3 снежня 2005 | ![]() |
19 | 2006 | 2 снежня 2006 | ![]() |
20 | 2007 | 1 снежня 2007 | ![]() |
21 | 2008 | 6 снежня 2008 | ![]() |
22 | 2009 | 12 снежня 2009 | ![]() |
23 | 2010 | 4 снежня 2010 | ![]() |
24 | 2011 | 3 снежня 2011 | ![]() |
25 | 2012 | 1 снежня 2012 | ![]() |
26 | 2013 | 7 снежня 2013 | ![]() |
27 | 2014 | 13 снежня 2014 | ![]() |
28 | 2015 | 12 снежня 2015 | ![]() |
29 | 2016 | 10 снежня 2016 | ![]() |
30 | 2017 | 2017 | ![]() |
31 | 2018 | 2018 | ![]() |
32 | 2019 | 7 снежня 2019 | ![]() |
33 | 2020 | 12 снежня 2020 | анлайн |
34 | 2021 | 11 снежня 2021 | ![]() |
35 | 2022 | 10 снежня 2022 | ![]() |
НамінацыіПравіць
Галоўнай намінацыяй Еўрапейскай кінапрэміі з’яўляецца прыз за Лепшы еўрапейскі фільм. Агульная ж колькасць намінацый за ўвесь час існавання прэміі вагалася ад 15 да 25. Лаўрэатаў Еўрапейскай кінапрэміі вызначаюць галасаваннем яе членаў, аднак адну з прэмій вызначаюць гледачы (у некаторыя гады колькасць глядацкіх прызоў дасягала пяці), і яшчэ адну — кінакрытыкі (прыз ФІПРЭСІ).
Сучасныя намінацыіПравіць
Спіс намінацый на Еўрапейскую кінапрэмію на 2016 год.[4]
Ранейшыя намінацыіПравіць
Катэгорыя | Англійская назва катэгорыі | У якія гады ўручалася |
---|---|---|
Лепшы еўрапейскі акцёр другога плана | Award for an artistic contribution | 1988, 1990-1992 |
Лепшая еўрапейская актрыса другога плана | Award for an artistic contribution | 1988, 1990-1992 |
Лепшы нееўрапейскі фільм | Non-European Film — Prix Screen International | 1996-2005 |
Прыз глядацкіх сімпатый — Лепшы еўрапейскі рэжысёр | Jameson People’s Choice Award — Best European Director | 1997-2005 |
Прыз глядацкіх сімпатый — Лепшая еўрапейская актрыса | Jameson People’s Choice Award — Best European Actress | 1997-2005 |
Прыз глядацкіх сімпатый — Лепшы еўрапейскі акцёр | Jameson People’s Choice Award — Best European Actor | 1997-2005 |
ЗноскіПравіць
- ↑ Feature Films(недаступная спасылка). European Film Academy. Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2012. Праверана 6 June 2011.
- ↑ European Film Awards 2016 Go to Wroclaw
- ↑ European Film Awards 2018 Go to Seville
- ↑ European Film Awards, Award Categories Архівавана 19 верасня 2016.