Еўрапейская сістэма пераводу і назапашвання крэдытаў
Еўрапейская сістэма пераводу і назапашвання крэдытаў (англ.: European Credit Transfer and Accumulation System, ECTS) з’яўляецца стандартным сродкам для параўнання аб’ёму і нагрузкі навучання падчас атрымання вышэйшай адукацыі ў Еўрапейскім саюзе і іншых еўрапейскіх краінах, якія супрацоўнічаюць у межах Балонскага працэсу.
Агульная характарыстыка
правіцьЗа паспяхова завершанае навучанне па пэўнай дысцыпліне або паспяхова выкананую работу ў межах навучальнай праграмы студэнту прысуджаецца ўмоўны бал — крэдыт. Адзін навучальны год адпавядае 60 крэдытам, што звычайна эквівалентна 1500—1800 акадэмічным гадзінам агульнай нагрузкі незалежна ад стандарту або тыпу кваліфікацыі.
Крэдыты выкарыстоўваюцца для палягчэння параўнанняў і мабільнасці па ўсёй Еўропе. Сістэма таксама ўключае ў сябе стандартную шкалу ацэнкі, прызначаную для змяшчэння ў дадатках да нацыянальных стандартных адзнак (напрыклад, у дадатках да нацыянальных дыпломаў аб вышэйшай адукацыі).
Памер крэдыта ў розных краінах можа адрознівацца, але заўсёды знаходзіцца ў дыяпазоне 25-30 акадэмічных гадзін. Так, напрыклад, у Аўстры, Італіі, Славакіі, Босніі і Герцагавіне і на Мальце гэта — 25 гадзін, у Эстоніі і Чэхіі — 26, у Фінляндыі — 27, у Даніі, Літве, Нідэрландах, Партугаліі — 28, у Францыі — 29, на Кіпры і ў Грэцыі, Венгрыі, Латвіі, Румыніі, Сербіі, Украіне і Грузіі — 30 акадэмічных гадзін.