Еўрапейская хартыя рэгіянальных моў
Еўрапе́йская Ха́ртыя рэгіяна́льных моў або моў ме́ншасцей — адна з еўрапейскіх дамоў, прынятая ў 1992 годзе пад эгідаю Савета Еўропы з мэтай абароны і прасоўвання гістарычных моў або моў меншасцей у Еўропе, падрыхтоўку да якой ажыццявіла Пастаянная Канферэнцыя па мясцовых і рэгіянальных уладах Еўропы. Фактычныыя палажэнні былі складзены Парламенцкай Асамблеяй Савета Еўропы на аснове рэкамендацыяў Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Еўропы — арганізацыі, што ўтварылася ў выніку рэарганізацыі Пастаяннай Канферэнцыі.
Еўрапейская Хартыя рэгіянальных моў або моў меншасцей | |
---|---|
![]() Дзяржавы, што падпісалі і ратыфікавалі Хартыю Дзяржавы, што падпісалі, але не ратыфікавалі Хартыю Дзяржавы, што не падпісалі і не ратыфікавалі Хартыю Дзяржавы, што не з'яўляюцца членамі Савета Еўропы[1] | |
Дата падпісання | 5 лістапада 1992 |
Месца падпісання | Страсбург |
Набыў моц | 1 сакавіка 1998 |
Бакі | 33 дзяржавы |
Месца захоўвання | офіс Генеральнага Сакратара Савета Еўропы |
Мовы | англійская і французская |
Сайт | coe.int/t/dg4/education/… |
Асноўныя прынцыпы правіць
Палажэнні Хартыі прадугледжваюць падтрымку мовам, што традыцыйна выкарыстоўваюцца грамадзянамі дзяржаў-падпісантаў Хартыі і пры гэтым у значнай ступені адрозніваюцца ад афіцыйнай мовы/мовы большасці, маюць пэўную тэрытарыяльную аснову або выкарыстоўваюцца ў межах усяе дзяржавы. Зыходзячы з азначанага, Хартыя не прадугледжвае падтрымку моў мігрантаў або моў, што разглядаюцца ўладамі дзяржавы як дыялект афіцыйнай мовы або мовы большасці. Падтрымку з боку Хартыі таксама могуць атрымаць мовы, якія не маюць дзяржаўнага статусу, але маюць афіцыйны статус у якой-небудзь адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы краіны (напрыклад, каталонская мова ў Каталоніі). З іншага боку, палажэнні Хартыі могуць не распаўсюджвацца на мовы, якія з’яўляюцца дзяржаўнымі, але фактычна ёсць мовамі меншасці (напрыклад, ірландская мова ў Рэспубліцы Ірландыя). Існуюць прэцэдэнты падпісання Хартыі, але наступнай пасля гэтага Канстытуцыйнай забароны дзеяння Хартыі (Францыя).
Палажэнні Хартыі прапаноўваюць усім дзяржавам-падпісантам вялікі набор сродкаў для абароны і заахвочвання выкарыстання мясцовых гістарычных рэгіянальных моў або моў меншасцей. Палажэнні Хартыі прадугледжваюць два ўзроўні абароны рэгіянальных моў, аднак усе дзяржавы-падпісанты мусяць прытрымлівацца прынамсі мінімальнага ўзроўню падтрымкі. Дзяржава-падпісант таксама можа ўзяць на сябе абавязацельствы па вышэйшым узроўні падтрымкі мовы, у выніку чаго дзяржава-падпісант абавязваецца ўзяць на сябе забеспячэнне не менш як 35 захадаў па абароне моў.
Мовы, што знаходзяцца пад абаронай паводле Хартыі правіць
Ніжэй прыведзены пералік краін-падпісантаў Хартыі, а таксама мовы, што атрымалі ў іх падтрымку пасля ратыфікацыі Хартыі. У дужках прыведзеная дата ратыфікацыі[2].
Арменія (25 студзеня 2002)
Аўстрыя (28 чэрвеня 2001, ратыфікавала Хартыю адносна кожнай мовы асобна для кожнай зямлі)
- Харвацкая мова (Бургенланд)
- Славенская мова (Карынтыя, Штырыя)
- Венгерская мова (Бургенланд, Вена)
- Чэшская мова (Вена)
- Славацкая мова (Вена)
- Цыганская мова (Бургенланд)
Боснія і Герцагавіна (21 верасня 2010)
- Албанская мова
- Чарнагорская мова
- Чэшская мова
- Ідыш
- Італьянская мова
- Венгерская мова
- Македонская мова
- Нямецкая мова
- Польская мова
- Румынская мова
- Русінская мова
- Славацкая мова
- Славенская мова
- Сефардская мова
- Турэцкая мова
- Украінская мова
Вялікабрытанія (27 сакавіка 2001. Ніжэй пералічаныя мовы, ратыфікаваныя ў Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, а таксама мовы, ратыфікаваныя па-за Каралеўствам — на Кароннай Зямлі Востраў Мэн)
- Валійская мова
- Ірландская мова
- Корнская мова
- Мэнская мова
- Шатландская мова
- Шатландская германская мова (у т.л. ольстэрска-шатландская мова)
Іспанія (9 красавіка 2001)
- Арагонская мова (Арагон)
- Астурлеонская мова (Астурыя, Кастылія і Леон)
- Басконская мова (афіцыйны статус — у Краіне Баскаў, таксама — Навара)
- Валенсійская мова (дыялект каталонскай, але прызнаны як мова ў Валенсіі[3])
- Галісійская мова (Галісія)
- Каталонская мова (Балеарскія астравы, Каталонія, Арагон)
Данія (8 верасня 2000. Хартыя не закранае фарэрскую і грэнландскую мовы, што маюць уласны афіцыйны статус у адпаведных аўтаноміях)
Венгрыя (26 красавіка 1995)
- Харвацкая мова
- Нямецкая мова
- Грэчаская мова
- Румынская мова
- Сербская мова
- Славацкая мова
- Славенская мова
Ліхтэнштэйн (18 лістапада 1997)
- адсутнічаюць
Люксембург (22 чэрвеня 2005)
- адсутнічаюць[4]
Нарвегія (10 лістапада 1993)[5]
Нідэрланды (2 мая 1996)
- Заходнефрызская мова (Фрысланд)
- Лімбургская мова (Лімбург)
- Ніжнесаксонская мова (па ўсёй краіне)
- Цыганская мова (па ўсёй краіне)
- Ідыш (па ўсёй краіне)
Германія (16 верасня 1998. Ратыфікавала Хартыю адносна кожнай мовы асобна для кожнай зямлі)
- Дацкая мова (Шлезвіг-Гольштэйн)
- Верхнелужыцкая мова (Саксонія)
- Ніжнелужыцкая мова (Брандэнбург)
- Паўночнафрызская мова (Шлезвіг-Гольштэйн)
- Затэрландская фрызская мова (Ніжняя Саксонія)
- Цыганская мова (па ўсёй краіне)
- Ніжненямецкая мова (Брандэнбург, Брэмен, Гамбург, Ніжняя Саксонія, Мекленбург — Пярэдняя Памеранія, Паўночны Рэйн — Вестфалія, Саксонія-Ангальт, Шлезвіг-Гольштэйн)
Польшча (12 лютага 2009)
- Армянская мова
- Беларуская мова
- Ідыш
- Іўрыт
- Караімская мова
- Кашубская мова
- Лемкаўская мова
- Літоўская мова
- Нямецкая мова
- Руская мова
- Славацкая мова
- Татарская мова
- Украінская мова
- Цыганская мова
- Чэшская мова
Румынія (24 кастрычніка 2007)
- Албанская мова
- Армянская мова
- Балгарская мова
- Венгерская мова
- Грэчаская мова
- Ідыш
- Італьянская мова
- Македонская мова
- Нямецкая мова
- Польская мова
- Руская мова
- Русінская мова
- Славацкая мова
- Сербская мова
- Татарская мова
- Турэцкая мова
- Украінская мова
- Харвацкая мова
- Чэшская мова
Славакія (5 верасня 2001)
- Балгарская мова
- Венгерская мова
- Нямецкая мова
- Польская мова
- Русінская мова
- Украінская мова
- Харвацкая мова
- Цыганская мова
- Чэшская мова
Славенія (4 кастрычніка 2000)
Сербія (15 лютага 2006. Ратыфікаваная 22 снежня 2005 года ў часы існавання Сербіі і Чарнагорыі)
- Албанская мова
- Баснійская мова
- Балгарская мова
- Венгерская мова
- Румынская мова
- Русінская мова
- Славацкая мова
- Украінская мова
- Харвацкая мова
- Цыганская мова
Украіна (19 верасня 2005. Мовы не ўказаныя па прыметніках, аднак ратыфікаваныя «мовы наступных нацыянальных меншасцей». У пералік не трапілі русіны, якія ва Украіне лічацца этнічнай групай украінцаў. Фактычнае выкарыстанне маюць толькі некаторыя з ратыфікаваных моў)
- Балгарская мова
- Беларуская мова
- Венгерская мова
- Гагаузская мова
- Грэчаская мова
- Ідыш
- Крымскататарская мова
- Малдаўская мова
- Нямецкая мова
- Польская мова
- Руская мова
- Румынская мова
- Славацкая мова
Фінляндыя (9 лістапада 1994)
- Саамскія мовы
- Шведская мова (адна з дзяржаўных)
Харватыя (5 лістапада 2007)
- Чэшская мова
- Венгерская мова
- Італьянская мова
- Русінская мова
- Сербская мова
- Славацкая мова
- Украінская мова
Чарнагорыя (15 лютага 2006)
Чэхія (15 лістапада 2006)
- Славацкая мова (ва ўсёй краіне)
- Польская мова (Мараўскасілезскі край, раён Фрыдак-Містак, раён Карвіна)
- Нямецкая мова
- Цыганская мова
Швейцарыя (23 снежня 1997)
Швецыя (9 лютага 2000)
Зноскі
- ↑ European Charter for Regional or Minority Languages CETS No.: 148 (англ.) (Афіцыйны партал Савета Еўропы). Савет Еўропы. Праверана 16 сакавіка 2014.
- ↑ Архіўная копія (англ.)(недаступная спасылка). Афіцыйны Сайт Савета Еўропы. Савет Еўропы. Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2012. Праверана 17 сакавіка 2014.
- ↑ Aplicación de la Carta en España, Segundo ciclo de supervisión (ісп.). Праверана 16 сакавіка 2014.
- ↑ Application on the Charter in Luxembourg. Report of the Committee of Experts on the Charter (англ.). Савет Еўропы. Праверана 16 сакавіка 2014.
- ↑ Гл. справаздачу на афіцыйнай старонцы Міністэрства Культуры Нарвегіі.
Спасылкі правіць
- Падрабязная інфармацыя пра Хартыю на афіцыйным сайце Савета Еўропы (англ.), (фр.), (ням.), (італ.), (руск.)