Еўрапейскі Саюз

Еўрапейскі саюз (Еўрасаюз, ЕС) — эканамічны і палітычны саюз 27 дзяржаў Еўропы. Быў заснаваны 1 студзеня 1993 года згодна з Маастрыхцкай дамовай. З насельніцтвам звыш 500 млн чалавек ЕС вырабляе каля 22 % (16,5 трлн дол.) сусветнага ВУП (2016)[1]. У арганізацыйным і функцыянальным аспектах ЕС спалучае рысы міжурадавай і наднацыянальнай арганізацыі.

Еўрапейскі саюз
Flag of Europe.svg
Сцяг
Дэвіз: Згода ў разнастайнасці
Гімн


Ода "Да радасці" (інструментальная версія)
Карта
Global European Union.svg
     Дзяржавы — члены Еўрапейскага саюза
Асноўная інфармацыя
Адміністрацыйны цэнтр Брусель
Палітычныя цэнтры Люксембург
Страсбург
Найбуйнейшы горад Парыж
Дзяржавы-члены
Афіцыйныя мовы
Рэлігія (2015)

Хрысціяне - 71.6%:
каталікі - 45.3%
пратэстанты - 11.1%
праваслаўныя - 9.6%
астатнія хрысціяне - 5.6%
Атэісты - 24%
Мусульмане - 1.8%

Астатнія рэлігіі - 2.6%
Урад
Старшыня савета Шарль Мішэль
Старшыня камісіі Урсула фон дэр Ляен
Старшыня парламента Раберта Мецола
Савет міністраў Сцяг Францыі Францыя
Фарміраванне
Парыжскі дагавор 23 ліпеня 1952
Рымскі дагавор 1 студзеня 1958
Маастрыхцкі дагавор 1 лістапада 1993
Лісабонскі дагавор 1 снежня 2009
Геаграфічнае апісанне
Тэрыторыя 7-я ў свеце
4 236 351 км²
вада - 3.08%
Насельніцтва (2020) 3-е ў свеце
447 206 135 чал.
шчыльнасць - 106 чал/км²
ВУП (па ППЗ, 2020) 2-і ў свеце
усяго: $ 20,366 трлн
ВУП/чал: $ 45 541
ВУП (намінал, 2020) 2-і ў свеце
усяго: $ 16,033 трлн
ВУП/чал: $ 35 851
ІЧР 0,899
вельмі высокі
Валюты
Часавы пояс UTC ад 0 да +2
Летні час: UTC ад +1 да +3
Дамен верхняга ўзроўню .eu
Спасылкі
Афіцыйны сайт ЕС.

Дзяржавы-членыПравіць

У Еўрапейскі саюз уваходзяць 27 дзяржаў:

Нумар Дзяржава Год уступлення
1   Аўстрыя 1995
2   Балгарыя 2007
3   Бельгія 1957
4   Венгрыя 2004
5   Германія 1957
6   Грэцыя 1981
7   Данія 1973
8   Ірландыя 1973
9   Іспанія 1986
10   Італія 1957
11   Кіпр 2004
12   Латвія 2004
13   Літва 2004
14   Люксембург 1957
15   Мальта 2004
16   Нідэрланды 1957
17   Партугалія 1986
18   Польшча 2004
19   Румынія 2007
20   Славакія 2004
21   Славенія 2004
22   Фінляндыя 1995
23   Францыя 1957
24   Харватыя 2013
25   Чэхія 2004
26   Швецыя 1995
27   Эстонія 2004


Краіны-кандыдаты ў Еўрапейскі Саюз:

Нумар Дзяржава Год атрымання статусу кандыдата Год пачатку перамоваў
1   Албанія 2014 2020
2   Паўночная Македонія 2005 2020
3   Сербія 2012 2014
4   Турцыя 1999 2005
5   Чарнагорыя 2010 2012
6   Украіна 2022
7   Малдова 2022
8   Боснія і Герцагавіна 2022
 
Еўрапейскі Саюз і кандыдаты на ўступленне

ГісторыяПравіць

Ідэі пан’еўрапеізма, доўгі час высоўваліся мысліцелямі Еўропы на працягу апошніх стагоддзяў, з асаблівай сілай загучалі пасля Другой сусветнай вайны. У пасляваенны перыяд у гэтай частцы свету з’явіўся цэлы шэраг арганізацый: Савет Еўропы, НАТА, Заходнееўрапейскі саюз.

Першы крок у бок стварэння сучаснага Еўрасаюза быў зроблены ў 1951: ФРГ, Бельгія, Нідэрланды, Люксембург, Францыя, Італія падпісалі дамову аб заснаванні Еўрапейскага аб’яднання вуглю і сталі (ЕАВС, ECSC — European Coal and Steel Community), мэтай якой стала аб’яднанне еўрапейскіх рэсурсаў па вытворчасці сталі і вуглю, у сілу дадзеная дамова ўступіла з ліпеня 1952.

З мэтай паглыблення эканамічнай інтэграцыі тыя ж шэсць дзяржаў у 1957 заснавалі Еўрапейскую эканамічную супольнасць (ЕЭС, Агульны рынак) (EEC — European Economic Community) і Еўрапейскую супольнасць па атамнай энергіі (Еўратам, Euratom — European Atomic Energy Community). Найважнейшай і самай шырокай па сферы кампетэнцыі з гэтых трох еўрапейскіх супольнасцей з’яўлялася ЕЭС, так што ў 1993 яна была афіцыйна пераназвана ў Еўрапейскую супольнасць (EC — European Community).

Працэс развіцця і ператварэння гэтых еўрапейскіх супольнасцей у сучасны Еўрапейскі саюз адбываўся доўгім шляхам, па-першае, перадачай усё большага ліку функцый кіравання на наднацыянальны ўзровень і, па-другое, павелічэннем ліку ўдзельнікаў працэсу інтэграцыі.

ПашырэннеПравіць

 
1957—2007: Пашырэнне ЕС

У адпаведнасці з Капенгагенскімі крытэрыямі, членства ў ЕС адкрыта для любой еўрапейскай дзяржавы, якая з’яўляецца стабільным, свабодным рынкам ліберальнай дэмакратыі, якая паважае вяршэнства права і правоў чалавека. Акрамя таго, яна павінна быць гатова прыняць усе абавязацельствы, звязаныя з членствам, такія як прыняцце ўсіх раней узгодненых законаў (170 000 старонак дасягненняў супольнасці) і пераход на еўра[2].

Год Краіна Агульная
колькасць
членаў
1957   Бельгія   Германія   Італія   Люксембург   Нідэрланды   Францыя 6
1973   Вялікабрытанія   Данія   Ірландыя 9
1981   Грэцыя 10
1985   Грэнландыя (аўтаномная тэрыторыя Даніі) выходзіць з супольнасці 10
1986   Іспанія   Партугалія 12
1990   ГДР (далучылася да ФРГ) 12
1995   Аўстрыя   Фінляндыя   Швецыя 15
2004   Венгрыя   Кіпр   Латвія   Літва   Мальта   Польшча   Славакія   Славенія   Чэхія   Эстонія 25
2007   Балгарыя   Румынія 27
2013   Харватыя 28
2020   Вялікабрытанія выходзіць з саюза 27

17 снежня 2005 г афіцыйны статут кандыдата на ўступ у ЕС быў прадстаўлены Македоніі. Таксама падпісаны шэраг дакументаў, якія адносяцца да Турцыі, Малдове і Украіны, але пэўныя далягляды ўступа ў ЕС гэтых дзяржаў пакуль яшчэ не ясныя.

НарвегіяПравіць

У Нарвегіі двойчы праводзілі рэферэндумы аб уступе ў ЕС, у 1972 і 1994 гадах. На першым рэферэндуме асноўныя асцярогі звязваліся з абмежаваннем незалежнасці, на другім — з сельскай гаспадаркай.

Асноўныя падзеі ў гісторыі паглыблення інтэграцыі ЕСПравіць

ДагаворыПравіць

Падпісаны
Набыў моц
Дакумент
1948
1948
Брусельскі пакт
1951
1952
Парыжскі дагавор
1954
1955
Парыжскія пагадненні
1957
1958
Рымскі дагавор
1965
1967
Дагавор зліцця
1975
недастасоўна
Рашэнне Еўрапейскага савета
1986
1987
Адзіны еўрапейскі акт
1992
1993
Маастрыхцкі дагавор
1997
1999
Амстэрдамскі дагавор
2001
2003
Ніцкі дагавор
2007
2009
Лісабонскі дагавор
               
                       
Тры апоры Еўрапейскага саюза:  
Еўрапейскія супольнасці:  
Еўрапейская супольнасць па атамнай энергіі (Еўратам)
Еўрапейскае аб'яднанне вуглю і сталі (ЕАВС) Тэрмін дзеяння мінуў у 2002-м Еўрапейскі саюз (ЕС)
    Еўрапейская эканамічная супольнасць (ЕЭС) Еўрапейская супольнасць (ЕС)
    TREVI Правасуддзе і ўнутраныя справы (ПУД)  
  Паліцэйскае і судовае супрацоўніцтва па крымінальных справах (ПССУ)
  Еўрапейскае палітычнае супрацоўніцтва (ЕПС) Агульная знешняя палітыка і палітыка бяспекі (АЗПБ)
Некансалідаваныя органы Заходнееўрапейскі саюз (ЗЕС)    
Спыненне дзейнасці да 2011-га  
                   

ГеаграфіяПравіць

Геаграфічнае становішчаПравіць

Еўрапейскі саюз амаль поўнасцю знаходіцца ў Еўропе (за выключэннем Кіпра, які геаграфічна адносіцца да Азіі). Агульная тэрыторыя складае 4 422 773 кіламетры квадратныя, а насельніцтва налічвае каля 510 мільёнаў чалавек. Берагавая лінія вельмі неаднародная, таму Еуропа мае шмат паўвыспаў ды мораў, якія яе амываюць. Амаль поўнасцю Іспанія і Партугалія знаходзяцца на Пірэнэйскай паўвыспе, Італія — на Апенінскай, Балгарыя і Грэцыя — на Балканскай, Данія — на паўвыспе Ютландыя.

Найбольш буйныя моры: Міжземнае на поўдні (у ім выдзяляюць Лігурыйскае і Цірэнскае каля берагоў Францыі і Італіі), Адрыятычнае паміж Італіяй і Харватыяй, таксама Іанічнае, Эгейскае і Мрамарнае каля Грэцыі, Кантабрыйскае мора (другая назва — Біскайскі заліў) на захадзе, амывае Іспанію ды Францыю, Паўночнае мора на паўночным захадзе, якое ляжыць паміж Брытаніяй, Даніяй, Нямеччынай і Нідэрландамі; Балтыйскае мора на паўночным усходзе паміж Польшчай і Прыбалтыкай за аднаго боку і Фінляндыяй са Швецыяй з другога.

Большая колькасць краін ЕС маюць выхад да мора, што гаворыць пра вялікія магчымасці да міжнародных і міжкантынентальных сувязяў амаль з усімі краінамі свету, што ЕС актыўна выкарыстоўвае.

РэльефПравіць

Негледзячы на адносна невялікі размер, Еўрапейскі саюз мае вельмі разнародны рэльеф. У агульным, можна выдзеліць пераважна раўнінныя паўночныя краіны і пераважна гарыстыя паўднёвыя. Сярод гор ЕС найбольш значнымі з’яўляюцца Альпы, Пірэнэі ды Карпаты. Многія горныя сістэмы з’яўляюцца пачаткам буйнейшых рэк Еўропы. Найвышэйшая кропка ЕС — гара Манблан (4810 м) на мяжы Італіі і Францыі, а ніжэйшая — польдэр Прынца Александра у Нідэрландах (ляжыць на 7 метраў ніжэй за ўзровень мора). На рэльеф паўночных краін моцна паўплывалі леднікі.

Рэльеф мае каласальны ўплыў на развіццё ЕС — па-першае, узвышшы адрозніваюцца відамі гаспадаркі, што стварае больш «разнастайную» эканоміку, па-другое, яны фармуюць геаграфічны каркас эканомікі і транспарту Еўрапейскага саюза (напрыклад, з-за гор Пірэнэяў існуюць толькі 4 аўтамагістралі, што злучаюць Францыю з Гішпаніяй). Таксама, рэльеф ўплывае і на распаўсюджанне карысных выкапанняў: рудныя выкапанні амаль заўсёды знаходзяцца на ўзвышшах і ў гарах, а нярудныя і паліўныя (акрамя ўрану) — на раўнінах.

Унутраныя водыПравіць

Еўрапейскі саюз даволі добра забяспечаны ўнутранымі водамі. Амаль увесь павярховы сток належыць да басейну Атлантычнага акіяна — басейны ўнутранага стоку зусім не значныя і знаходяцца, у асноўным, у вададэфіцытных рэгіёнах. Дзякуючы блізасці да Атлантычнага акіяна, амаль уся тэрыторыя ЕС атрымлівае дастатковую колькасць ападкаў. Выключэнне — унутраныя тэрыторыі Іспаніі і Партугаліі з найбольш актуальнай праблемай недахопу вады, таму там патрэбен менеджмент водных рэсурсаў і аптымізацыя сельскай гаспадаркі. Рачная сетка даволі старажытная, але некаторыя рэкі на поўначы адносна маладыя, бо сфарміраваліся толькі пасля апошняга ледніка. Найбольш буйныя рэкі ЕС — Рэйн — у Германіі, Луара — у Францыі, Дунай — у Германіі, Аўстрыі, Славакіі, Венгрыі, Харватыі, Румыніі і Балгарыі. Усе яны з’яўляюцца значнымі транспартнымі артэрыямі, а на ўзвышшах ды ў гарах некаторыя рэкі выкарыстоўваюцца як месца размяшчэння ГЭС, напрыклад Рона і Адзіджэ.

КліматПравіць

Большая частка Еўропы — дакладна, паўночная і цэнтральная — належыць да ўмеранага клімату, таксама выдзяляюць субтрапічны клімат ў паўдневаеўрапейскіх краінах. Моцна ўплывае на клімат плыня Гальфстрым, дзякуючы чаму тэмпературы ў Еўропе месцамі на 10 градусаў вышэйшыя за сярэднешыротныя (расійскі горад Уладзівасток знаходзіцца на той жа шыраце, што і Лазурны бераг). Гэта вызначае больш спрыяльныя ўмовы для сельскай гаспадаркі і развіцця інфраструктуры.

Поўнач Фінляндыі захоплівае субарктычны клімат. На захадзе ЕС распаўсюджаны марскі клімат, у цэнтральнай і ўсходняй частцы — пераходны, з меншай колькасцю ападкаў і больш халоднай зімой. На поўдні ЕС дамінуе субтрапічны міжземнаморскі клімат, які мае цеплае і сухое лета, а таксама дажджлівую і не вельмі халодную зіму. У ім знаходзяцца амаль ўсе Еўрапейскія курорты.

Карысныя выкапніПравіць

Распаўсюджанне карысных выкапанняў цесна звязана з тэктанічнай будовай тэрыторыі ЕС: яна вельмі неаднародная, таму ў ЕС знаходзіцца вялікі спектр розных мінеральных радовішчаў. У агульным, пачынаючы з 80-х гадоў апошняга стагоддзя, краіны Еўропы (а потым і ЕС) праводзяць палітыку адыходу ад здабыўнай і арыентаванай на яе прамысловасці.

Радовішчы нафты і прыроднага газу не вельмі распаўсюджаны на тэрыторыі ЕС, але значныя запасы знаходзяцца на шэльфе Паўночнага мора (Велікабрытанія, Нідэрланды), дзе выкарыстоўваюцца сумесна з Нарвегіяй. Шмат менш значныя радовішчы знойдзены ў Італіі і Францыі. Зразумела, што нафты і газу, якія здабываюцца, не хапае для прамысловасці, таму ЕС купляе іх ў Расіі, Алжыра, Лівіі і Нарвегіі.

Вугаль распаўсюджаны ў Вялікабрытаніі (Ньюкасл), Нямеччыне (Ахен, Рур) і Польшчы (Сілезія). З усіх пералічаных радовішчаў зараз выкарыстоўваецца толькі Верхнесілезскі ў Польшы, але і ён знаходзіцца ў крызісным становішчы. ЕС не забяспечвае сябе вуглем, таму яна вымушана купляць яго ў Расіі. Адметна, што Нямеччына з’яўляецца міравым лідарам па агульных запасах бурага вугля.

ЭкалогіяПравіць

Экалогія ў Еўрасаюзе пастаянна паляпшаецца, у асноўным, дзякуючы належным адносінам урада да яе. Але экалагічныя праблемы ўсё роўна існуюць, і выкліканы яны, галоўным вобразам, высокай шчыльнасцю насельніцтва і прамысловай нагрузкай на тэрыторыю.

Выкіды серы, азоту, діаксіду вугляроду ў атмасферуПравіць

Гэта прычына кіслотных дажджоў, часткова — дэградацыі глебаў, пашкоджання жылога фонду, транспарту і маёмасці. Найбуйнейшыя эмісіі, ў асноўным, сустракаюцца ў старапрамысловых раёнах, напрыклад, французская Латарынгія альбо «Чорная Англія». Металургія, цеплаэнергетыка і хімічная прамысловаць з’яуляюцца аднымі з іх галоўных прычын.

Забруджванне мораПравіць
 
Карта забруджвання Міжземнага мора.

Экалагічная сітуацыя найгоршая ў Балтыйскім моры, трохі лепей яна ў Міжземным і Паўночным морах. Забруджванню спрыяе вялізная сетка партоў, марскіх маршрутаў, трубаправодаў, якія праходзяць праз моры.

Забруджванне бытавым смеццемПравіць

Шматлікае насельніцтва ЕС вымушае спраўляцца і з мусарам, якое яно вырабляе. Амаль да апошніх гадоў яго захоўвалі на звалках або палілі. Зараз ўсё больш і больш смецця трапляе на перапрацоўку.

Сістэма кіраванняПравіць

Еўрапейскі саветПравіць

Еўрапейская камісіяПравіць

Еўрапейскі парламентПравіць

Савет Еўрапейскага саюзаПравіць

Суд Еўрапейскага саюзаПравіць

У рамках ЕС важная роля належыць Суду ЕС. Рэгламент Суда ЕС зацверджаны Саветам ЕС. Прызнанне абавязковай юрысдыкцыі гэтага Суда — адна з умоў членства ў ЕС. Суд ЕС ўпаўнаважаны: рэгуляваць міждзяржаўныя спрэчкі; ануляваць дзеянне заканадаўчых актаў і рашэнняў, якія прымаюцца іншымі галоўнымі органамі, ЕС абавязваць дзяржавы — удзельніцы ЕС выконваць узятыя на сябе абавязкі; даваць тлумачэнне нормаў права ЕС. Ісцамі ў Судзе могуць выступаць дзяржавы-удзельніцы ЕС, нацыянальныя судовыя органы, юрыдычныя і фізічныя асобы. Рашэнні Суда маюць абавязковую для бакоў сілу.

Іншыя органыПравіць

Раздзяленне кампетэнцыіПравіць

Прававая сістэмаПравіць

Замежныя справыПравіць

ЭканомікаПравіць

Фінансавую палітыку рэгулюе Еўрапейскі цэнтральны банк. Найважнейшыя рашэнні прымаюцца на самітах кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц саюза.

ЕС мае адзіны рынак на тэрыторыі ўсіх сваіх членаў. 18 дзяржаў з ліку саюза далучыліся таксама да валютнага саюза, вядомай як еўразона, дзе выкарыстоўваецца еўра ў якасці адзінай валюты[3]. У 2012 годзе ЕС меў сукупнага ВУП у 16 трлн долараў, маючы 20 % доля ад сусветнага валавога ўнутранага прадукта з пункту гледжання парытэту пакупніцкай здольнасці[4].

Са спісу 500 найбуйнейшых карпарацый паводле велічыні прыбытку 161 з іх мае свае штаб-кватэры ў ЕС[5]. У 2007 годзе ўзровень беспрацоўя ў ЕС складаў 7 %[6], у той час як інвестыцыі складалі 21,4 % ВУП, інфляцыя была на ўзроўні 2,2 %, а сальда рахунку бягучых аперацый мела паказчык −0,9 % ВУП, што значыць невялікая перавага імпарту перад экспартам. У 2012 годзе ўзровень беспрацоўя ўжо складаў 11,4 %[6].

Існуе значная розніца ў ВУП на душу насельніцтва ў межах асобных дзяржаў ЕС. Гэты паказчык вагаецца паміж 11 300 і 69 800 еўра[7]. Розніца паміж самым заможным і самым бедным рэгіёнамі вагалася, у 2009 годзе, з 27 % ад сярэдняга для Еўрапейскага саюза ў Паўночна-заходнім рэгіёне Балгарыі да 332 % ад сярэдняга ў Лондане ў Вялікабрытаніі. Акрамя Лондану высокі паказчык ВУП на душу насельніцтва маюць Люксембург (62 500 еўра) і Брусель (52 500 еўра), у той час як найбольш беднымі рэгіёнамі з’яўляюцца Паўночна-заходні (6 400 еўра), Паўночна-ўсходні (6 900 еўра), Паўночна-цэнтральны (6 900 еўра) і Паўднёва-цэнтральны (7 200 еўра)[7].

Валютны саюзПравіць

Стварэнне адзінай еўрапейскай валюты стала афіцыйнай мэтай Еўрапейскай эканамічнай супольнасці ў 1969 годзе. Аднак, толькі пасля складання Маастрыхцкага дагавора ў 1993 годзе дзяржавы-члены былі юрыдычна абавязаныя зладзіць валютны саюз не пазней за 1 студзеня 1999 года. У гэты дзень еўра быў прадстаўлены сусветнаму фінансаваму рынку ў якасці разліковай валюты 11 з 15 на той момант краін — членаў саюза. 1 студзеня 2002 года былі ўведзены ў наяўны зварот банкноты і манеты ў 12 краінах ЕС, якія склалі, такім чынам, гэтак званую Еўразону. На сёння Еўразона ўключае ў сабе 19 краін, апошняй з якіх з’яўляецца Літва, якая перайшла на еўра 1 студзеня 2015.

НасельніцтваПравіць

КультураПравіць

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Дадзеныя прадстаўлены Міжнародным Валютным Фондам http://www.imf.org/external/pubs/ft/weo/2016/02/weodata/weorept.aspx?pr.x=56&pr.y=8&sy=2016&ey=2016&scsm=1&ssd=1&sort=country&ds=.&br=1&c=001,998&s=NGDPD&grp=1&a=1
  2. Accession criteria(недаступная спасылка). Europa. Архівавана з першакрыніцы 9 February 2008. Праверана 25 August 2008.
  3. The Single Market. Europa web portal.
  4. World Economic Outlook Database, October 2013 Edition. International Monetary Fund.
  5. Global 500 2010: Countries — Australia. Fortune.
  6. а б Euro area and EU 27 unemployment up to 11,4 % and 10,5 %. Europa web portal.
  7. а б Sugar: Commission proposes more market-, consumer- and trade-friendly regime. Europa.

СпасылкіПравіць