Еўрапейскі інвестыцыйны банк

Еўрапейскі інвестыцыйны банк — дзяржаўная фінансава-крэдытная ўстанова Еўрапейскага саюза для фінансавання развіцця адсталых еўрапейскіх рэгіёнаў у форме доўгатэрміновых крэдытаў. Створаны ў 1958 годзе з мэтай прадастаўлення крэдытаў для будаўніцтва і рэканструкцыі аб’ектаў, якія ўяўляюць цікавасць для краін ЕС. Статутны капітал фарміруецца з узносаў краін-удзельніц і складае 248,8 млрд еўра (станам на 2020 год). ЕІБ з’яўляецца юрыдычнай асобай. Яго членамі з’яўляюцца дзяржавы — члены Супольнасці. Задача ЕІБ заключаецца ў спрыянні «пастаяннаму і збалансаванаму развіццю агульнага рынку ў інтарэсах Супольнасці». Для дасягнення гэтай мэты ён выкарыстоўвае як рэсурсы рынку капіталаў, да якіх мае доступ, так і ўласныя рэсурсы. Банк прадастаўляе крэдыты і гарантыі для рэалізацыі такіх праектаў:

  • па развіццю слабаразвітых рэгіёнаў;
  • накіраваных на мадэрнізацыю або пераўтварэнне прадпрыемстваў або на развіццё новых відаў дзейнасці, якія б спрыялі прагрэсу ў стварэнні агульнага рынку;
  • якія ўяўляюць агульны інтарэс для некалькіх дзяржаў-членаў, але з-за свайго аб’ёму або сутнасці не могуць быць цалкам прафінансаваны асобнымі дзяржавамі-членамі.

Кіруючыя органы Еўрапейскага інвестыцыйнага банка — Савет кіраўнікоў, Дырэктарат і Кіраванне. У Савет кіраўнікоў уваходзяць міністры фінансаў краін ЕС. Ён вызначае агульную крэдытную палітыку, разглядае і зацвярджае гадавыя балансы, уносіць змены ва ўстаўны капітал. Дырэктарат прымае рашэнні пра выдачу крэдытаў, гарантыі пры прыцягненні сродкаў, вызначэнне адсоткавых ставак. Аператыўнае кіраўніцтва ажыццяўляюць прэзідэнт і пяць яго намеснікаў. Месцазнаходжанне Еўрапейскага інвестыцыйнага банка — Еўрапейскі квартал Люксембурга.

Спасылкі

правіць