Еўропа (грэч.: Εὐρώπη, Eurṓpē ад семіцкага ерэб/ірыб «захад») — адна з частак свету ў Паўночным паўшар’і Зямлі. Абмываецца морамі Паўночнага Ледавітага і Атлантычнага акіянаў, мае плошчу каля 10 млн км² і насельніцтва каля 740 млн (парадку 10 % насельніцтва Зямлі). Разам з Азіяй утварае мацярык Еўразія. Умоўнае размежаванне з Азіяй прынята праводзіць па водападзеле Уральскіх і Каўказскіх гор, па рацэ Урал, Каспійскім і Чорным морах, і па праліве, які звязвае Чорнае і Эгейскае мора[1].

Еўропа
Europe orthographic Caucasus Urals boundary.svg
Еўропа на карце паўшар'я
Тэрыторыя10 180 000 км²
Насельніцтва739 165 030 чал.
Шчыльнасць72,5 чал./км²
Этнахаронімеўрапейцы,
еўрапеец, еўрапейка 
Уключае50 (спіс) дзяржаў
МовыМовы Еўропы 
Часавыя паясыUTC UTC+6 
Інтэрнэт-дамены.eu (Еўрасаюз
Europe satellite orthographic.jpg
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

НазваПравіць

 
Еўропа
 
Еўропа
 
Еўропа, 1000.

Мацярык названы па імені гераіні грэчаскай міфалогіі, фінікійскай царэўны Еўропы beru, якую выкраў Зеўс у абліччы быка. Ён завёз яе на Крыт, дзе яна нарадзіла трох сыноў. Аднак, міф не тлумачыць, чаму кантынент названы ў яе гонар.

Паходжанне самога імені «Еўропа» няяснае[2]. Паводле аднаго з меркаванняў, слова Еўропа паходзіць ад семіцкага слова «ерэб», якое азначае «захад»[3][4]. У адпаведнасці з гэтым тлумачэннем, старажытныя народы лічылі Еўропай землі на захад ад Эгейскага мора (там дзе хаваецца сонца). Аднак М. Уэст beru ацэньвае гэту этымалогію як вельмі спрэчную[5].

Упершыню слова «Еўропа» (стар.-грэч.: Εὐρώπη), як геаграфічная назва, сустракаецца ў 6-м стагоддзі да н.э. ў працах грэчаскіх географаў Анаксімандра і Гекатэя Мілецкага.

Назва Еўропа першапачаткова адносілася да мацерыковай Грэцыі, гэта значыць — Балканы, а пазней да ўсіх зямель на поўнач ад Міжземнага мора.

ГеаграфіяПравіць

 
Еўропа. Здымак з праграммы Celestia

З поўначы Еўропа абмываецца Паўночным Ледавітым акіянам, з захаду — Атлантычным акіянам, з поўдня — Міжземным морам. Мяжа на ўсходзе дакладна не вызначаная, але яе прынята лічыць па ўсходнім схіле Уральскіх гор, Каспійскаму мору, Чорнаму мору і пралівах Дарданэлы і Басфор.

Клімат Еўропы ў асноўным умераны (на захадзе — марскі, на ўсходзе — кантынентальны). На поўдні — міжземнаморскі. На паўночных астравах — арктычны і субарктычны.

Плошча Еўропы каля 10,4 млн кв. км. Еўропа — 2-гі з канца па велічыні кантынент Зямлі (меншая толькі Аўстралія). Сумарная плошча астравоў — каля 730 тыс. кв. км. Найбуйнейшыя астравы:

Каля 1/4 часткі кантынента ўтвараюць паўастравы:

Большая частка Еўропы знаходзіцца на раўнінах. Горы займаюць каля 17 % плошчы. Сярэдняя вышыня Еўропы — прыблізна 300 м над узроўнем мора. Асноўныя горныя цэпы:

Найвышэйшы пункт — гара Манблан (4808 м).

РэгіёныПравіць

Еўропа традыцыйна падзяляецца на пяць геа-культурных рэгіёнаў:

ДэмаграфіяПравіць

Насельніцтва Еўропы складае каля 710 млн чалавек (3-яе месца ў свеце пасля Азіі і Афрыкі). Гэта каля 11 % ад сусветнага насельніцтва.

Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва — 94 чал/км². Найменшая шчыльнасць у Ісландыі, Нарвегіі. Найбольшая — у Германіі, Нідэрландах, Бельгіі.

КультураПравіць

Культура Еўропы — мастацтва, архітэктура, кінематограф, музыка, літаратура і філасофія, якія ўзніклі на еўрапейскім кантыненце. Еўрапейская культура грунтуецца на «агульнай культурнай спадчыне» еўрапейскіх краін.

Гэта культурная спадчына падзяляецца, спалучаецца з накладаннем нацыянальных культур і фальклораў карэнных народаў, прыблізна падзеленых на славянскія, лацінскія (раманскія) і германскія, але з некалькімі кампанентамі, якія не ўваходзяць ні ў адну з гэтых груп (у прыватнасці, грэчаскую і кельцкую). Культурны кантакт і сумесі характарызуюць значную частку еўрапейскіх рэгіянальных культур.

З-за вялікай колькасці падыходаў немагчыма сфармаваць адзіную, усеабдымную канцэпцыю еўрапейскай культуры.

 
Фасад базылікі Святога Пятра, Рым, Італія

РэлігіяПравіць

Гістарычна ў Еўропе рэлігія мела вялікі ўплыў на еўрапейскае мастацтва, культуру, філасофію і права.

Хрысціянства з’яўляецца самай вялікай у Еўропе рэлігіяй, і 76,2 % еўрапейцаў лічаць сябе хрысціянамі, у тым ліку каталіцкай, усходняй праваслаўнай і розных пратэстанцкіх канфесій. Сярод пратэстантаў найбольш папулярныя гістарычныя дзяржаўныя канфесіі, якія падтрымліваюцца дзяржавай, такія як лютэранства, англіканства і рэфармацкая вера. Паняцце «Еўропа» і «Заходні свет» было цесна звязана з паняццем «хрысціянства і хрысціянства»; шмат хто нават звязвае хрысціянства з тым, што стварае адзіную еўрапейскую ідэнтычнасць.

Другая папулярная рэлігія — гэта іслам (6 %), які сканцэнтраваны ў асноўным на Балканах і Усходняй Еўропе (Боснія і Герцагавіна, Албанія, Косава, Казахстан, Паўночны Кіпр, Турцыя, Азербайджан, Паўночны Каўказ і Паволжа-Уральскі рэгіён) . Іншыя рэлігіі, у тым ліку іудаізм, індуізм і будызм, з’яўляюцца рэлігіяй меншасці.

Еўропа стала адносна свецкім кантынентам, дзе павялічваецца колькасць і доля атэістаў і агностыкаў, якія складаюць каля 18,2 % насельніцтва Еўропы, у цяперашні час з’яўляецца самым буйным свецкім насельніцтвам у заходнім свеце.

Часткі ЕўропыПравіць

Адзін з традыцыйных умоўных падзелаў Еўропы на часткі (рэгіёны): Заходняя, Цэнтральная, Паўночная, Паўднёвая.

  Асноўны артыкул: Заходняя Еўропа

Да Заходняй Еўропы звычайна адносяць Вялікабрытанію, Ірландыю, Францыю і краіны Бенілюкса (Бельгію, Нідэрланды, Люксембург). Таксама да Заходняй Еўропы могуць далучаць Германію, хоць геаграфічна краіна знаходзіцца ў Цэнтральнай Еўропе.

  Асноўны артыкул: Цэнтральная Еўропа

Тэрмін Цэнтральная Еўропа яшчэ не настолькі ўстойлівы, як іншыя. Краіны Цэнтральнай Еўропы могуць адносіць да Заходняй і Усходняй Еўропы. Звычайна да Цэнтральнай Еўропы адносяць Польшчу, Чэхію, Славакію, Венгрыю, Швейцарыю, Ліхтэнштэйн, Аўстрыю, Славенію, Германію.

  Асноўны артыкул: Усходняя Еўропа

Звычайна да Усходняй Еўропы адносяць Беларусь, Расію, Малдову, Украіну, Казахстан, Эстонію, Латвію, Літву. Часам да Усходняй Еўропы адносяць Польшчу, а таксама каўказскія краіны (Арменію, Азербайджан, Грузію).

  Асноўны артыкул: Паўночная Еўропа

Да Паўночнай Еўропы адносяцца скандынаўскія краіны ў шырокім сэнсе, такія, як Ісландыя, Данія, Нарвегія, Швецыя, Фінляндыя. Некаторыя далучаюць Эстонію да Паўночнай Еўропы з-за моцных гістарычных і культурных сувязей Эстоніі з Швецыяй і Фінляндыяй.

  Асноўны артыкул: Паўднёвая Еўропа

Паўднёвая Еўропа складаецца з краін Іберыйскага п-ва (Андора, Іспанія, Партугалія), Апенінскага п-ва (Італія, Ватыкан, Сан-Марына), Балканскага п-ва (Албанія, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Харватыя, Грэцыя, Македонія, Румынія, Сербія і Чарнагорыя), Манака і Мальты. Могуць быць уключаныя Кіпр (хоць ён геаграфічна знаходзіцца ў Азіі), Турцыя і французская Корсіка.

ЭканомікаПравіць

ПалітыкаПравіць

У Еўропе знаходзіцца 48 краін:

27 краін уваходзяць у Еўрапейскі Саюз.

Геаграфічны цэнтрПравіць

Размяшчэнне цэнтра залежыць ад вызначэння межаў Еўропы і галоўным чынам вызначаецца абранай методыкай падліку, а таксама тым, ўключаюцца астравы ў спіс крайніх пунктаў Еўропы ці не. Такім чынам, на званне геаграфічнага цэнтра Еўропы прэтэндуе некалькі месцаў, размешчаных у цэлым шэрагу краін (Украіна, Літва, Беларусь, Славакія, Германія і Польшча).

Кніга рэкордаў Гінеса прызнае вёску Пурнушкяй за 26 км на поўнач ад Вільні ў якасці «афіцыйнага» геаграфічнага цэнтра Еўропы.

Цікавыя фактыПравіць

  • Назва «Еўропа» носіць таксама востраў, размешчаны ў праліве паміж узбярэжжам Афрыкі і Мадагаскарам, названы ў гонар брытанскага карабля «Еўропа», які ў куццю 1774 г. упершыню правільна вызначыў каардынаты вострава.
  • Абедзве сусветныя вайны пачыналіся менавіта ў Еўропе.
  • Назву «Еўропа» таксама носіць адзін са спадарожнікаў Юпітэра, названы па імені персанажа антычнай міфалогіі.

Гл. таксамаПравіць

ЗноскіПравіць

  1. National Geographic Atlas of the World (7th ed.). Washington, DC: National Geographic. 1999. ISBN 0-7922-7528-4.  «Europe» (pp. 68-9); «Asia» (pp. 90-1): «A commonly accepted division between Asia and Europe … is formed by the Ural Mountains, Ural River, Caspian Sea, Caucasus Mountains, and the Black Sea with its outlets, the Bosporus and Dardanelles.»
  2. Chantraine P. Dictionnaire étymologique de la langue grecque. Histoire des mots. Paris, 1968. P.388
  3. «Europe». Online Etymology Dictionary.
  4. Тантлевский И. Р. История Израиля и Иудеи до разрушения Первого Храма. СПб, 2005. С. 9, со ссылкой на: Astour M. C. Hellenosemitica: An Ethnic and Cultural Study in West Semitic Impact on Mycenaean Greece. Leiden, 1967. P. 128
  5. «phonologically, the match between Europa’s name and any form of the Semitic word is very poor» (West M. L. The east face of Helicon: west Asiatic elements in Greek poetry and myth. Oxford, 1997. P. 451)
Рэгіёны свету
  Амерыка Паўночная · Карыбы · Лацінская · Цэнтральная · Паўднёвая
  Еўропа Паўночная · Заходняя · Цэнтральная · Усходняя · Паўднёвая
  Азія Заходняя  · Цэнтральная · Паўночная ·Усходняя · Паўднёвая · Паўднёва-Усходняя ·
Блізкі Усход · Сярэдні Усход · Далёкі Усход
  Афрыка Паўночная · Заходняя · Цэнтральная · Усходняя · Паўднёвая
  Акіянія Аўстралія · Новая Зеландыя · Меланезія · Мікранезія · Палінезія

  Палярныя вобласці Арктыка · Антарктыка
  Акіяны Атлантычны · Індыйскі · Паўночны · Ціхі  · Паўднёвы