Еўропа (рымская правінцыя)

рымская правінцыя

Правінцыя Еўропа (лац.: Provincia Europae) — правінцыя Позняй Рымскай імперыі і Візантыі, уваходзіла ў склад дыяцэзіі Фракія.

Правінцыя Еўропа
лац.: Provincia Europae
Краіна  Рымская імперыя
 Візантыя
Статус Правінцыя
Уваходзіць у Дыяцэзія Фракія
Адміністрацыйны цэнтр Перынтас
Дата ўтварэння 314
Дата скасавання 640-я (Фемная рэформа)
Правінцыя Еўропа на карце

Гісторыя правіць

Была заснавана ў 314 годзе імператарам Дыяклетыянам (інш. 284—305),[1] на тэрыторыі, супадальнай з сённяшняй еўрапейскай часткай Турцыі. Сталіцай правінцыі быў горад Перынтас.

Межавала з рымскімі правінцыямі Гемімонт (на паўночным захадзе) і Радопы (на захадзе). Еўропа з’яўлялася паўвостравам і абмывалася Чорным морам на паўночным усходзе, Басфорам на ўсходзе, Мармуровым і Эгейскім морамі на поўдні і паўднёвым усходзе.

Найбуйнейшым горадам на ўзбярэжжы Чорнага мора быў Салмідэс. На ўзбярэжжы Мармуровага мора знаходзіліся Перынтас, Селімбрыя, Радоста, Каліпаль. На ўзбярэжжы Эгейскага мора і ў вусце ракі Эўрас у Сараскім заліве знаходзіўся горад Энас.

Зноскі

  1. Rees 2004, pp. 162, 171.

Літаратура правіць