Еўропа (спадарожнік)

Еўропа — спадарожнік Юпітэра, які быў упершыню ўбачаны Галілеа Галілеем у 1610 годзе.

Еўропа
спадарожнік Юпітэра
Першаадкрывальнік Галілеа Галілей і Сімон Марый
Дата адкрыцця 8 студзеня 1610
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 671 100 км
Эксцэнтрысітэт 0,009
Перыяд абарачэння 3,551 суткі
Фізічныя характарыстыкі
Маса 47,986 ± 0,001 ётаграм[1]
Шчыльнасць 3,013 gram per cubic centimetre
Атмасфера няма

Сваю назву спадарожнік Юпітэра атрымаў у гонар персанажа старажытнагрэчаскай міфалогіі — каханкі Зеўса (Юпітэра). Гэтая назва была прапанавана Сімонам Марыусам у 1614 г., аднак на працягу доўгага часу ён практычна не выкарыстоўвалася. Г. Галілей назваў чатыры ўбачаных ім спадарожніка Юпітэра «планетамі Медычы» і даў ім парадкавыя нумары; Еўропу ён пазначыў як «другі спадарожнік Юпітэра». Толькі з сярэдзіны 20 ст. назва «Еўропа» стала агульнаўжывальнай.

Еўропа знаходзіцца ў ліку найбуйнейшых спадарожнікаў планет Сонечнай сістэмы; па памерах яна блізкая да Месяца.

Еўропа заўсёды павёрнутая да Юпітэра адным бокам. Яна поўнасцю пакрытая пластом вады таўшчынёй каля 100 км. Аб'ём гэтага «акіяна» перавышае аб'ём сусветнага акіяна Зямлі. Існаванне акіяна пацвярджаецца пераменным характарам магнітнага поля Еўропы. Мяркуецца, што акіян пад лёдам Еўропы блізкі па сваіх параметрах да ўчасткаў акіянаў Зямлі зблізку глыбокаводных геотэрмальных крыніц, а таксама да падлёднага возера Усход у Антарктыдзе. У такіх вадаёмах можа існаваць жыццё. У той жа час, некаторыя навукоўцы мяркуюць, што акіян Еўропы можа ўяўляць сабою атрутную субстанцыю, не занадта прыдатную для жыццядзейнасці арганізмаў.

Пад акіянам залягаюць горныя пароды, а ў цэнтры, верагодна, находзіцца невялікае металічнае ядро.

Паверхня Еўропы вельмі роўная, толькі нешматлікія ўзвышшы, якія нагадваюць узгоркі, маюць вышыню некалькі сот метраў.

Кратараў не шмат, маецца толькі тры кратара дыяметрам больш 5 км, што таксама гаворыць аб адноснай маладосці паверхні.

Тэмпература паверхні Еўропы па зямных мерках вельмі нізкая — 150—190 °C ніжэй нуля. На паверхні спадарожніка павінна быць высокая радыяцыя, бо арбіта Еўропы праходзіць праз магутны радыяцыйны пояс Юпітэра.

Уся паверхня Еўропы спярэшчаная мноствам ліній. Гэта разломы і расколіны ледзянога панцыра. Некаторыя лініі амаль поўнасцю атачаюць планету. Мяркуюць, што паверхня Еўропы перажывае сталыя змены, у прыватнасці, ствараюцца новыя разломы. Бакі расколін могуць рухацца адносна адзін аднаго.

Касмічны апарат «Галілеа» выявіў на Еўропе іёнасферу, што паказвае на існаванне атмасферы ў спадарожніка. Пасля з дапамогай арбітальнага тэлескопа «Хабл» у Еўропы сапраўды былі заўважаныя сляды вельмі слабой атмасферы, ціск якой не перавышае 1 мікрапаскаль. Атмасфера складаецца з кіслароду, які ўтварыўся ў выніку раскладання лёду на вадарод і кісларод пад дзеяннем сонечнай радыяцыі (лёгкі вадарод пры выпароўваецца ў космас).

Здымак атрыманы зондам Галілеа 19 снежня 1997 г., падчас пралёта над Еўропай. На ім бачна разламанная і замарожаная паверхня Еўропы. Гэты самы падрабязны здымак спадарожніка. Здымак ахоплівае 9.4 x 15.8 км. Здымак быў зроблены з адлегласці 3296 км ад паверхні Еўропы.

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць
  1. https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.

Літаратура

правіць
  • БЭ ў 18 тамах. Т.15, Мн., 2002, С.93: Спадарожнікі планет