Еўфемэ (спадарожнік)
Еўфемэ або S/2003 J 3 — натуральны спадарожнік Юпітэра.
Еўфемэ | |
---|---|
спадарожнік Юпітэра | |
![]() | |
Першаадкрывальнік | Скот Шэпард, Дэвід Джуіт, Джэн Кліна[d] і Yanga R. Fernández[d] |
Дата адкрыцця | 5 лютага 2003 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 19 621 800 км |
Эксцэнтрысітэт | 0,1969 |
Перыяд абарачэння | −628,06 суткі |
Фізічныя характарыстыкі | |
Атмасфера | няма |
Адкрыццё
правіцьБыў знойдзены 5 лютага 2003 года групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда. 20 жніўня 2019 года спадарожніку была дадзена назва Еўфемэ, у гонар персанажа старажытнагрэчаскай міфалогіі Еўфемы — дачкі Гефеста і Аглаі, унучкі Зеўса.
Арбіта
правіцьЕўфемэ здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 20.224.000 км за 583,88 дзён. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,1969. Нахіл рэтраграднай арбіты да лакальнай плоскасці Лапласа 147,5 °. Належыць да групы Ананке.
Фізічныя характарыстыкі
правіцьДыяметр Еўфемэ складае каля 2 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³, бо спадарожнік складаецца, верагодна, з пераважна сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня +23,4 m.