Ефрасіння Савельеўна Зянькова
Ефрасіння (Фруза) Савельеўна Зянькова, (22 снежня 1923, в. Ушалы, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць — 19 красавіка 1984) — адзін з кіраўнікоў камсамольска-маладзёжнага падполля ў Віцебскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1958).
Ефрасіння Савельеўна Зіньківа | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 снежня 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 красавіка 1984 (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Гады службы | 1941—1945 |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
У адстаўцы | працавала ў ваенкамаце горада Віцебска |
Біяграфія
правіцьДа вайны працавала на віцебскай фабрыцы «Сцяг індустрыялізацыі».
Пасля акупацыі Віцебшчыны нямецка-фашысцкімі захопнікамі вярнулася ў родную вёску, наладзіла сувязь з партызанскім атрадам імя К. Я. Варашылава Сіроцінскай брыгады, выконвала яго заданні, вяла разведку. На пачатку 1942 года ўзначаліла Обальскае камсамольскае падполле. З верасня 1943 года ў партызанскай брыгадзе імя Леніна.
У 1944—1967 гадах на камсамольскай і адміністрацыйнай рабоце.
Ушанаванне памяці
правіцьУ Віцебску ў гонар Ефрасінні Зяньковай названа вуліца.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).