Еўдакія Ільінічна Уралава

(Пасля перасылкі з Е. Уралава)

Еўдакі́я Ільі́нічна Ура́лава (22 жніўня 1902, в. Сакалянка Смаленскай губерні — 17 мая 1985) — беларускі савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, наркам асветы БССР (1938—1941), міністр асветы БССР (1946—1947).

Еўдакія Ільінічна Уралава
Сцяг Намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР
1950 — 1958
Кіраўнік урада Аляксей Кляшчоў
Кірыл Мазураў
Мікалай Аўхімовіч
Сцяг1-ы Міністр асветы БССР
26 сакавіка 1946 — 1947
Кіраўнік урада Панцеляймон Панамарэнка
Папярэднік пасада ўтвораная, яна сама, як наркам асветы БССР
Пераемнік Міхаіл Зімянін
Сцяг9-ы Наркам асветы БССР
1938 — 26 сакавіка 1946
Кіраўнік урада Кузьма Кісялёў
Іван Былінскі
Панцеляймон Панамарэнка
Папярэднік Уладзімір Півавараў
Пераемнік пасада скасаваная, яна сама, як міністр асветы БССР
Нараджэнне 22 жніўня (4 верасня) 1902
Смерць 17 мая 1985(1985-05-17) (82 гады)
Партыя УКП(б) (1926)
Адукацыя Вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПСС
Дзейнасць палітык, дыпламат
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

Член УКП(б)/КПСС з 1926. У 19211929 гадах — настаўніца, жаночы арганізатар валаснога камітэта УКП(б), інструктар Рослаўльскага павятовага камітэта УКП(б), народны суддзя горада Рослаўль.

У 1931 скончыла Вышэйшыя юрыдычныя курсы ў Маскве. З 1931 года на працы ў Полацкім гарадскім Судзе, у пракуратуры горада Полацк.

У 1937 па сакавік 1938 года 2-і сакратар Полацкага акруговага камітэта, далей 1-ы сакратар Полацкага раённага камітэта КП(б) Беларусі.

З 1938 года ўзначаліла Народны камісарыят асветы БССР, пасля стала першым міністрам асветы Беларускай ССР (займала пасаду па 1947).

У 19481950 гадах — намесніца старшыні Беларускага рэспубліканскага таварыства па распаўсюджванню палітычных і навуковых ведаў.

У 1950—1958 гадах — намесніца старшыні СМ БССР.

Абіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання, член Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР (1946—1950). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1938—1947 і 1951—1959 гадах. Член ЦК КПБ у 1938—1949 і 1952—1960 гадах. У 1954 скончыла Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС.

Памерла ў 1985 годзе.

Зноскі

  1. Руская Вікіпедыя — 2001.

Літаратура правіць