Жаберскі замак, таксама вядомы як замак Вішнявецкіх — колішні замак паблізу в. Жабер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Існаваў у XVII — пачатку XVIII ст. Размяшчаўся за 3 км на паўночны захад ад вёскі, на правым беразе Ясельды, цяпер урочышча Замак. Належаў князям Дольскім[1], затым князям Вішнявецкім.[2]

Замак
Жаберскі замак
52°22′07″ пн. ш. 25°11′43″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Жабер
Дата заснавання XVII стагоддзе
Дата пабудовы XVII стагоддзе
Дата скасавання 1706
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000194шыфр 113Г000194
Map

Апісанне

правіць

Прамавугольнае ў плане ўмацаванне (плошча каля 1,5 га) акружанае з трох бакоў вадзяным ровам (шырыня да 20 м, глыбіня 5 м), а з захаду — ракой. Умацаваны высокім земляным валам з нарожнымі бастыёнамі і дубовым частаколам. З наваколлем злучалася брамай і мостам.[2] На тэрыторыі замка месціліся два мураваныя будынкі (або драўляныя на падмурках) — на думку М. Волкава, напэўна, палац і брама[2] (ці парахавы пограб)[1].

Замак пабудаваны прыкладна ў канцы XVI — 1-й палове XVII ст., пасля войнаў 1648—1651 і 1654—1667 гадоў значна мадэрнізаваны. У 2-й палове XVII ст. замак быў адной з цэнтральных рэзідэнцый Дольскіх, у прыватнасці Яна Караля Дольскага, які, мусіць, і займаўся мадэрнізацыяй. У канцы XVII ст. замак перайшоў да Вішнявецкіх. У 1706 годзе падчас Паўночнай вайны (1700—1721)[2] захоплены і разбураны шведамі на чале з Карлам XII. Пазней не аднаўляўся і не выкарыстоўваўся[1].

Сучаснасць

правіць

Збярогся падмурак брамы. Тэрыторыя замка, у т.л. падмурак, моцна церпяць ад «чорных капацеляў»[1].

У 2015 годзе, 16—17 красавіка, археолагі з Інстытута гісторыі НАН Беларусі праводзілі даследаванні на Жаберскім замку[1].

Крыніцы

правіць
  1. а б в г д Волкаў М.
  2. а б в г Ткачоў М. Жаберскі замак // Архітэктура…

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць