Адкрыць галоўнае меню

Шчэлепаногія, жабраногія ракападобныя (Branchiopoda) — клас жывёл, які аб’ядноўвае старажытных і найбольш прымітыўных ракападобных.

Шчэлепаногія
Triops longicaudatus.jpg
Шчыцень Triops longicaudatus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Branchiopoda Latreille, 1817

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  83687
NCBI  6658
EOL  265
FW  22113

АпісаннеПравіць

Цела сегментаванае (даўжыня да 30 мм), поўнасцю або часткова ўкрыта хіцінавай ракавінай (у шчэлепаногаў яе няма). Галава (протацэфалон) не эрастаецца з груднымі сегментамі. Маюць фасетачныя вочы і наупліяльнае вочка. Кожны сегмент грудзей мае пару лістападобных ног са шчэлепнымі прыдаткамі (адсюль назва).

ПашырэннеПравіць

Вядомы з кембрыю. Налічваецца каля 1500 відаў. Пашыраны ва ўсіх частках свету акрамя Антарктыды. Жывуць пераважна ў прэсных водах, марскія віды нешматлікія і паходзяць ад прэснаводных. На Беларусі найбольш вядомыя дафніі (Daphnia), шчытні, басміны (Bosmina), лептадоры (Leptodora), маіны (Moina) і інш.

Асаблівасці біялогііПравіць

Размнажэнне палавое, часта партэнагенетычнае. Развіццё прамое або з метамарфозай.

Кормяцца мікраарганізмамі, дэтрытам, аднаклетачнымі водарасцямі. Фільтратары, удзельнічаюць у біялагічным ачышчэнні вадаёмаў. Большасць відаў — корм для рыб.

Гл. таксамаПравіць

ЛітаратураПравіць