Жабрыца

род раслін

Жабры́ца[3][4][5] (Seseli) — род кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Apiaceae).

Жабрыца

Seseli gracile
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Seseli L., 1753

Наменклатурны тып
Seseli tortuosum L.

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29870
NCBI  40951
EOL  71012
IPNI  40522-1

Батанічнае апісанне правіць

Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойнымі разгалінаванымі сцёбламі і патоўшчаным карэнішчам або коранем верацёнападобнай формы. Лісце чаргаванае, тонкае, перыстарассечанае, шыза-зялёнага колеру. Кветкі дробныя, белага колеру, у складаных парасоніках. Плод — віслаплоднік з двума мерыкарпіямі[4].

Распаўсюджанне правіць

Расліны роду распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі. Растуць у сухіх светлых лясах, хмызняках, на ўзлесках і схілах, каля дарог.

Віды правіць

Род налічвае каля 80[4] (77[6]) відаў. Сярод іх:

Гаспадарчае значэнне правіць

Эфіраносныя і лекавыя расліны. У медыцыне выкарыстоўваюцца ў якасці мачагонных, гаючых сродкаў[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 121. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в г БелЭн 1998.
  5. ЭПБ 1983.
  6. Seseli (англ.) // The Plant List

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Жабрица — род Seseli: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Seseli (англ.) // The Plant List
  • Seseli (Порезник) у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)