Жабіцкая шкляная мануфактура
Жабіцкая шкляная мануфактура — колішняе прадпрыемства, якое дзейнічала у 1806—1905 гг. у вёсцы Жабічы Вілейскага павета (цяпер вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці).
У 1866—1890 гг. выпускала бутэлькі, аптэкарскі посуд, слоікі, у 1893—1900 гг. — бутэлькі зялёныя. Шкло аконнае паўбелае і лямпавае. У 1891 г. дзейнічала шклоплавільная печ. Працавала да 116 чалавек. Прадукцыю збывалі ў Вільню, Мінск, Рыгу, Гродна і іншыя.
ЛітаратураПравіць
- Жабіцкая шкляная мануфактура // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.