Жагарэ
Жага́рэ (літ.: Žagarė; беларуская назва — Жаго́ры[2]) — горад у паўночнай Літве, на рацэ Свеце. Уваходзіць у склад Ёнішкіскага раёна Шаўляйскага павета. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота. Месціцца за 26 км ад Ёнішкіса, ля граніцы з Латвіяй.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьДа 1919 года існавалі Новыя і Старыя Жагоры, падзеленыя ракой.
За часамі Вялікага Княства Літоўскага наваколле належала да велікакняжацкіх уладанняў Шавельскай эканоміі. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года паселішча трапіла ў склад Расійскай імперыі. Імператрыца Кацярына II падарыла Жагоры свайму фаварыту Платону Зубаву. У 1857 годзе паселішча набыў граф Нарышкін. Да гэтай сям’і Жагоры належалі да Першай сусветнай вайны, пасля якой горад трапіў у склад Літвы. Хутка пасля гэтага, у 1924 годзе, Жагары атрымалі статус горада.
Насельніцтва
правіць
|
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
правіць- Вацлавас Даўнарас (1937—2020) — літоўскі оперны спявак.
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 3 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2016. — 352 с., іл. — ISBN 978-985-508-298-0. С. 80.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
Літаратура
правіць- Żagory // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn (польск.). — Warszawa, 1895. — S. 728.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жагарэ