Жадунь (возера)

Жа́дунь[1] (Жадоўна) — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Альзініца, за 32 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка.

Жадунь
Каардынаты: 55°14′48,96″ пн. ш. 28°27′37,80″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Даўжыня 1,24 км
Шырыня 0,43 км
Плошча 0,43 км²
Аб'ём 0,00214 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,1 км
Найбольшая глыбіня 8,4 м
Сярэдняя глыбіня 5 м
Салёнасць 0,35 ‰
Празрыстасць 2,8 м
Плошча вадазбору 20,9 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць пратока
Жадунь (Беларусь)
Жадунь
Жадунь
Жадунь (Віцебская вобласць)
Жадунь
Жадунь

Плошча паверхні возера 0,43 км². Даўжыня 1,24 км, найбольшая шырыня 0,43 км, даўжыня берагавой лініі 3,1 км. Найбольшая глыбіня 8,4 м, сярэдняя каля 5 м. Аб'ём вады ў возеры 2,14 млн. м³. Плошча вадазбору 20,9 км².
Вадазбор складзены з суглінкаў і пяскоў. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 5—15 м, спадзістыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі вышынёй да 0,2 м, у асобных месцах забалочаныя. Дно возера ўздоўж берагоў пясчанае, астатняя частка дна выслана сапрапелем.
Возера эўтрофнае, праточнае. Упадаюць ручаі і пратока з возера Братаўна, на ўсходзе пратокай злучана з возерам Ухвішча. Прыбярэжная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці 10—100 м ад берага возера.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, краснапёрка, плотка, гусцяра, лінь, язь і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. На рускамоўных картах Жадовно

ЛітаратураПравіць

  • Макрыцкі А. М. Жадунь // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз.(руск.)