Жазеф-Мары В’ен

(Пасля перасылкі з Жазеф-Мары В'ен)

Жазеф-Мары В’ен (фр. Joseph-Marie Vien; 18 чэрвеня 1716, Манпелье — 27 сакавіка 1809, Парыж) — французскі жывапісец і педагог ранняга неакласіцызму.

Жазеф-Мары В’ен
фр.: Joseph-Marie Vien
Род дзейнасці мастак, палітык, дызайнер
Дата нараджэння 18 чэрвеня 1716(1716-06-18)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 сакавіка 1809(1809-03-27)[1][2][…] (92 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Marie-Thérèse Reboul[d]
Дзеці Joseph-Marie Vien the younger[d]
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё і творчасць правіць

Вывучаў малюнак і жывапіс у Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры ў Парыжы пад кіраўніцтвам Шарля-Жазефа Натуара; пры яго падтрымцы браў удзел у выставах парыжскіх Салонаў. У 1743 годзе заваяваў прэстыжную Рымскую прэмію, якая давала права на стыпендыю для паездкі ў Італію. У пачатку 1744 года прыбыў у Рым і паступіў у Французскую акадэмію ў Рыме. У Італіі Ж.-М. В’ен падпаў пад уплыў мастацтва барока, але пасля паездкі ў Геркуланум і Пампеі, вывучаючы там насценныя роспісы старажытных рымлян, зрабіўся прыхільнікам неакласіцызму.

Пасля вяртання ў Парыж жыў і працаваў як вольны мастак; у 1750 годзе адкрыў уласную школу жывапісу. У 1750-я гады карыстаўся заступніцтвам вядомага гісторыка мастацтваў, збіральніка і аматара жывапісу, графа дэ Келюса. Таксама карыстаўся падтрымкай Дэні Дзідро, які рэкамендаваў яго карціны сваім сябрам і знаёмым, пісаў пра яго творчасць станоўчыя водгукі.

У сваіх «Салонах» (крытычных аглядах афіцыйных французскіх мастацкіх выставак) Дзідро назваў Ж.-М. В’ена «лепшым жывапісцам» парыжскай акадэмічнай школы пасля Ш.-А. Ван Лоа.

У 1770-х гадах В’ен працаваў для каралеўскай мануфактуры габеленаў. У 1775 годзе стаў дырэктарам Французскай акадэміі ў Рыме. У 1781 годзе вярнуўся ў Францыю і ў 1789 годзе стаў Першым мастаком караля (Premier peintre du Roi) Людовіка XVI. У пачатковы перыяд французскай рэвалюцыі заставаўся малазаўважным, аднак з прыходам да ўлады Напалеона I апынуўся ў цэнтры ўвагі першага консула. З узыходжаннем на імператарскі пасад Францыі ў 1804 годзе Напалеон Банапарт зрабіў В’ена сенатарам і графам Імперыі.

Жозэф-Мары В’ен памёр у 1809 годзе.

Зноскі

  1. а б Joseph Marie (I) Vien
  2. а б Joseph-Marie Vien The Elder // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.