Жазэ Маўрынью

партугальскі футбаліст і трэнер

Жазэ́ Маўры́нью (парт.: Jose Mario dos Santos Mourinho Felix; нар. 26 студзеня 1963, Сетубал) — партугальскі футбольны трэнер, сын вядомага партугальскага брамніка і трэнера Фелікса Маўрынью.

Футбол
Жазэ Маўрынью
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Жазэ Марыу душ Сантуш Маўрынью Феліш
Мянушка Асаблівы (The Special One)[1]
Нарадзіўся 26 студзеня 1963(1963-01-26)[2][3][…] (61 год)
Грамадзянства  Партугалія
Рост 174 см[4]
Вага 70 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1980—1982 Рыу Аві 16 (2)
1982—1983 Белененсіш 16 (2)
1983—1985 Сезімбра[d] 35 (1)
1985—1987 Камерсіу і Індустрыя[d] 27 (8)
Трэнерская кар’ера
1987—1988 Партугалія Віторыя (Сетубал) юн.
1988—1992 Партугалія Эштрэла (Амадора) трэнер
1993—1994 Партугалія Спортынг (Лісабон) трэнер
1994—1996 Партугалія Порту трэнер
1996—2000 Іспанія Барселона трэнер
2000—2001 Партугалія Бенфіка (Лісабон)
2001—2002 Партугалія Уніян (Лейрыя)
2002—2004 Партугалія Порту
2004—2007 Англія Чэлсі (Лондан)
2008—2010 Італія Інтэрнацыянале (Мілан)
2010—2013 Іспанія Рэал (Мадрыд)
2013—2015 Англія Чэлсі (Лондан)
2016—2018 Англія Манчэстэр Юнайтэд
2019—2021 Англія Тотэнхэм Хотспур
2021—2024 Італія Рома
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лічыцца адным з найлепшых трэнераў у Еўропе. Здолеў за два гады заваяваць усе еўрапейскія трафеі з «Порту» і прывесці «Чэлсі» да чэмпіёнскага тытулу пасля 50-гадовага перапынку.

Біяграфія правіць

Да 16 гадоў ён гуляў у аматарскай лізе, пакуль яго бацька Фелікс Маўрынью (на той момант трэнер «Віторыі», легендарны ў мінулым брамнік зборнай Партугаліі) не пераканаў яго ў тым, каб ён стаў яго памочнікам, бо клуб быў небагаты, яму проста бракавала персанала. І з 16 гадоў Жазэ стаў актыўна дапамагаць бацьку, раз’яжджаючы па краіне і назіраючы за супернікамі «Віторыі», робячы запісы аб усім што магло бы дапамагчы ў дасягненні выніку.

Працаваў з камандай англійскага клуба «Чэлсі», з якім расстаўся 19 верасня 2007 года па ўзаемнай згодзе. 2 чэрвеня 2008 года Маўрынью падпісаў кантракт з міланскім «Інтэрам»[5]. 28 мая 2010 года перайшоў у «Рэал» з Мадрыда.

У 2013 годзе зноў стаў трэнерам «Чэлсі» і прывёў яго да чарговага чэмпіёнства Англіі. У 2016—2018 гадах працаваў у «Манчэстэр Юнайтэд». У лістападзе 2019 года ўзначаліў «Тотэнхэм Хотспур»[6], адкуль быў звольнены ў красавіку 2021 года[7].

У маі 2021 года было абвешчана, што Маўрынью летам узначаліць «Рому»[8]. Быў звольнены з «Ромы» ў студзені 2024 года.

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць

  1. The world according to Mourinho
  2. Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  3. José Mourinho // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. playmakerstats.com — 2003.
  5. Josè Mourinho joins Inter Архівавана 12 мая 2012. (англ.)
  6. «Тоттенхэм» объявил о назначении Моуринью (руск.)
  7. Жозе Моуринью уволен из «Тоттенхэма» Архівавана 26 красавіка 2021. (руск.)
  8. Футбол. Чемпионат Италии. Жозе Муринью возглавил "Рому" (архіў ад {{{2}}})

Спасылкі правіць