Жак Куртуа́ (фр.: Jacques Courtois; празваны Бургіньён, фр.: le Bourguignon, фр.: il Borgognone; 1621—1676) — французскі жывапісец і гравёр, майстар батальных сцэн.

Жак Куртуа
фр.: Jacques Courtois
Фатаграфія
Дата нараджэння 12 лютага 1621(1621-02-12)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1676[4][5][…] ці 14 лістапада 1676(1676-11-14)[2][3][…] (55 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, мастак-гравёр, рысавальнік
Уплыў Jean-Pierre Courtois[d] і Гвіда Рэні
Уплыў на Joseph Parrocel[d] і Pandolfo Reschi[d][7]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Жак Куртуа нарадзіўся ў 1621 годзе ў мястэчку Сент-Іпаліт. Сын мастака Жана-П’ера Куртуа. У яго было два малодшыя браты, якія таксама сталі мастакамі: Гіём Куртуа (1628—1679) і Жан-Франсуа (каля 1627—?).

Атрымаўшы першыя ўрокі жывапісу ў свайго бацькі, Куртуа яшчэ ў юнацтве адправіўся ў Італію, дзе паступіў у салдаты, каб лепш пазнаёміцца з ваенным жыццём і маляваць батальныя сцэны. У Рыме Куртуа знаходзіцца пад уражаннем творчасці баталіста Мікеланджэла Чарквоцы. Вялікі ўплыў на развіццё мастака аказалі і «Бітва Канстанціна» Рафаэля, і батальныя сцэны Сальватара Розы. У 1640 годзе ў Фларэнцыі браў урокі ў баталіста Яна Аселейна.

Зноскі

  1. National Gallery of Canada — 1880.
  2. а б в г Jacques Courtois // RKDartists Праверана 8 лютага 2018.
  3. а б в Jacques CourtoisOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  4. Jacques Courtois // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Jacques Courtois // Artnet — 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. KulturNav — 2016. Праверана 25 лютага 2016.
  7. Union List of Artist Names Праверана 7 лютага 2021.