Жак Ліпшыц
Жак (Хаім Якаў) Ліпшыц (фр.: Jaques Lipchitz; 22 жніўня 1891, Друскенікі, Гродзенская губерня (цяпер — Друскінінкай, Алітускі павет, Літва) — 26 мая 1973, востраў Капры, Італія) — французскі скульптар.
Жак Ліпшыц | |
---|---|
фр.: Chaim Jacob Lipchitz | |
![]() Мадыльяні. «Партрэт Жака Ліпшыца і яго жонкі» | |
Дата нараджэння | 22 жніўня 1891[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 мая 1973[4][1][…] (81 год) ці 16 мая 1973[5][6] (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар, мастак, ілюстратар, рысавальнік |
Жанр | абстракцыянізм |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | абстракцыянізм |
Уплыў на | Барыс Тасліцкі[d] |
Член у | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
У 1909 годзе пераехаў у Парыж, дзе вучыўся ў Школе Мастацтваў і Акадэміі Жуліяна. У 1922 годзе ўступіў у мастацкую групу «Новы дух» (фр.: L'Esprit Nouveau). У сваіх ранніх працах праявіў сябе прыхільнікам радыкальных формаў кубізму, аднак пазней змякчыў цяжкія і рэзкія формы сваіх скульптур, зрабіўшы іх больш вытанчанымі. Працаваў таксама мадэльерам мэблі і дэкаратарам.
У 1941 годзе, пасля акупацыі Францыі нямецкімі войскамі, Ліпшыц збег з Парыжа ў ЗША і жыў у Нью-Ёрку, дзе яго працы знайшлі вялікае прызнанне ў мастацкіх колах. У 1946 годзе вярнуўся ў Парыж, але неўзабаве зноў з'ехаў у ЗША, у 1958 годзе атрымаў амерыканскае грамадзянства.
Жак Ліпшыц памёр 26 мая 1973 года на востраве Капры. Пахаваны ў Іерусаліме.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Jacques Lipchitz
- ↑ Jacques Lipchitz // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Deutsche Nationalbibliothek Record #118573365 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 24 снежня 2019.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жак Ліпшыц
- Працы ў музеях свету