Жалейка, пішчык, чаротка — беларускі народны духавы язычковы інструмент. На аснове мясцовых уласцівасцей адрознівалася матэрыялам (драўніна, саломіна, гусінае пяро, чарот, рог), колькасцю адтулін, адсутнасцю або наяўнасцю раструбу, прынцыпамі вырабу і мацавання язычка (нарэзаны ці прывязаны). Гучанне моцнае, рэзкае.

Жалейка.
Ігра на жалейцы.

Ігралі на жалейцы сола і ў ансамблі са скрыпкай, цымбаламі, гармошкам па асобку ці ў розных камбінацыях, часамі дадаваўся і так званы турэцкі барабан. Жалеечнікі выконвалі песенныя і танцавальныя мелодыі, вясельныя маршы. Былі і журботныя пастухоўскія найгрышы.

Жалейка часта ўзгадваецца ў беларускім фальклоры і ў прафесійнай паэзіі. У XIX ст. яе ўшанаванне патрапіла на старонкі «Тараса на Парнасе», а на пачатку XX ст. яе ўславіў назвай свайго першага зборніка паэзіі Янка Купала.

Літаратура правіць